20 красавiка 2024, Субота, 6:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Легендарны спектакль «Тутэйшыя» вяртаецца ў Купалаўскі тэатр

2
Легендарны спектакль «Тутэйшыя» вяртаецца ў Купалаўскі тэатр

Рэжысёр прызнаўся, што пра гэта «прасіла шмат людзей».

Легендарны спектакль «Тутэйшыя» зноў з'явіцца ў афішы Купалаўскага тэатра. Пра гэта рэжысёр Мікалай Пінігін заявіў на прэс-канферэнцыі, прысвечанай 100-гадоваму юбілею тэатра, піша tut.by.

Прэм'ера спектакля запланаваная на чэрвень 2020 года.

- Мяне прымусілі гэта зрабіць. Шмат людзей прасіла. Гэта найлепшая п'еса Янкі Купалы, - сказаў Пінігін у тлумачэнні сваёй пастановы.

Пры гэтым рэжысёр прызнаўся, што ні складу, ні канцэпцыі спектакля ў яго няма. З улікам гэтых словаў пакуль не зразумела, ці будзе гэта аднаўленнем старога спектакля ці новай пастаноўкай.

Спектакль «Тутэйшыя» быў пастаўлены ў Купалаўскім у 1990 годзе, стаў культавым і зрабіўся адным з сімвалаў эпохі.

У нулявыя гады спектакль некалькі разоў знікаў з афішы. Апошнія паказы культавага спектакля адбыліся ў ліпені 2007 года.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках