25 красавiка 2024, Чацвер, 10:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МУС: У расейцу Чырцову забаронены ўезд у Беларусь на 10 гадоў

5
МУС: У расейцу Чырцову забаронены ўезд у Беларусь на 10 гадоў

Удзельнік акцый пратэсту ў Маскве быў затрыманы ў Менску 28 жніўня.

Расейцу Мікіту Чырцову, якога 28 жніўня затрымалі ў Менску, паставілі забарону на ўезд у Беларусь на 10 гадоў. Пра гэта «Еўрарадыё» паведаміла прэс-сакратарка МУС Беларусі Вольга Чамаданава.

«Падчас рэалізацыі палажэнняў міжнароднай дамовы аб міждзяржаўным вышуку асоб супрацоўнікамі крымінальнага вышуку ГУУС Менгарвыканкама праведзеныя аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы, падчас якіх устаноўленае месцазнаходжанне і праведзенае затрыманне Мікіты Чырцова, які знаходзіцца ў міждзяржаўным вышуку. Пасля правядзення праверачных мерапрыемстваў і ў інтарэсах грамадскага парадку прынятая пастанова пра высылку Чырцова з Беларусі з забаронай на ўезд у краіну тэрмінам на 10 гадоў».

Прэс-сакратар ведамства не ўдакладніла, у сувязі з чым Чырцоў знаходзіцца ў вышуку.

Мікіту Чырцова затрымалі 28 жніўня і адвезлі ў РАУС Першамайскага раёна Менска. Ён удзельнічаў у акцыі ў падтрымку незарэгістраваных незалежных кандыдатаў у дэпутаты Маскоўскай гарадской думы 27 ліпеня, але ўжо быў аштрафаваны. Тым не менш беларускія міліцыянты сказалі яму, што ён знаходзіцца ў вышуку.

Вядома, што з Першамайскага РАУС яго перадалі міграцыйным службам. На гэты момант дакладна невядома, дзе знаходзіцца Чырцоў. Адвакат Таццяна Лішанкова мае намер шукаць Чырцова ў ізалятары часовага ўтрымання.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках