23 верасня 2019, панядзелак, 8:48
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Украінскі сайт «Гордон» падпаў пад самы магутны DDоS-напад за ўвесь час існавання

4
Украінскі сайт «Гордон» падпаў пад самы магутны DDоS-напад за ўвесь час існавання
ФОТА: PIXABAY.COM

Сайт атакуюць з IP-адрасоў, размешчаных у акупаваным Крыме, Данецку, Луганску, і з РФ.

29 жніўня інтэрнэт-выданне «Гордон» падпала пад хакерскі напад, і на працягу некалькіх гадзін сайт быў недаступны для карыстальнікаў. Пра гэта ў сваім Facebook паведаміла галоўная рэдактарка выдання Алеся Бацман.

«Сёння знакавы дзень не толькі для новай Рады і Кабінета міністраў, але і для сайта «Гордон». За амаль шэсць гадоў існавання мы падпалі пад самы магутны DDoS-напад. Ён працягваецца ўжо больш за чатыры гадзіны! Сайт атакуюць з IP-адрасоў, размешчаных у акупаваных Крыме, Данецку, Луганску, і з Расеі. На жаль, пакуль нашым тэхнарам не ўдалося цалкам справіцца з праблемай і аднавіць працу сайта. Прыносім прабачэнні ўсім нашым чытачам, якія сёння не могуць, як звычайна, атрымліваць ад нас самую аператыўную і важную інфармацыю. Мы робім усё што можам, каб хутчэй вярнуцца да вас у паўнавартасным працоўным рэжыме», - напісала яна.

На гэты момант працу сайта аднавілі, але спробы атакі яшчэ працягваюцца.