23 красавiка 2024, aўторак, 17:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Першае пасяджэнне Рады Украіны: хто і якую пасаду заняў

11
Першае пасяджэнне Рады Украіны: хто і якую пасаду заняў

(Абноўлена) Хроніка першага дня новай Вярхоўнай Рады: усе прызначэнні.

У чацвер, 29 жніўня, пасля прыняцця прысягі, народныя дэпутаты пачалі працаваць у парламенце. Вёў яго Дзмітрый Разумкоў, сябра Часовага прэзідыума першай сесіі Рады. Перад гэтым адбылося пасяджэнне фракцыі партыі «Слуга народа», на якім прысутнічаў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, пішуць «Факты».

Каго ўжо абралі

Спікерам парламента стаў Дзмітрый Разумков, першым яго намеснікам Руслан Стэфанчук, намеснікам кіраўніка ВР абралі Алену Кандрацюк з «Бацькаўшчыны».

Кіраўніком МЗС Украіны стаў Вадзім Прыстайка, прэм'ер-міністрам прызначаны Аляксей Ганчарук. Кіраўніком СБУ прызначаны Іван Баканаў, а Міністэрства абароны ўзначаліў Андрэй Загараднюк.

Вярхоўная Рада прызначыла кіраўнікоў украінскіх міністэрстваў

Кандыдатуры ўнёс новапрызначаны прэм'ер-міністр Украіны Аляксей Ганчарук.

"За" прапанаваныя прозвішчы прагаласаваў 281 народны дэпутат, "супраць" - 26.

Спіс новапрызначаных людзей выглядае так:

Дзмітрый Кулеба - віцэ-прэм'ер-міністр Украіны ў пытаннях еўрапейскай і еўраатлантычнай інтэграцыі;

Міхаіл Фёдараў - віцэ-прэм'ер-міністр Украіны - міністр лічбавай трансфармацыі;

Цімафей Мілаванаў - міністр развіцця эканомікі, гандлю і сельскай гаспадаркі;

Аксана Маркарава - міністарка фінансаў Украіны;

Уладзіслаў Крыклій - міністр інфраструктуры Украіны;

Алена Бабак - міністарка развіцця суполак і тэрыторый Украіны;

Ганна Навасад - міністарка адукацыі і навукі Украіны;

Зарана Скалецкая - міністарка аховы здароўя Украіны;

Уладзімір Барадзянскі - міністр культуры, моладзі і спорту Украіны;

Аляксей Оржаль - міністр энэргетыкі і абароны навакольнага асяроддзя Украіны;

Юлія Сакалоўская - міністарка сацыяльнай палітыкі Украіны;

Арсен Авакаў - міністр унутраных спраў Украіны;

Дзяніс Малюська - міністр юстыцыі;

Аксана Каляда - міністарка ў справах ветэранаў, часова акупаваных тэрыторый і ўнутрана перамешчаных асоб Украіны;

Дзмітрый Дубілет - міністр Кабінета Міністраў Украіны.

Авакаў і Маркарава засталіся на пасадах, якія яны займалі ў папярэднім урадзе.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках