25 красавiка 2024, Чацвер, 13:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Офіс Зяленскага: Працэс вызвалення ўкраінцаў прадаўжаецца

14
Офіс Зяленскага: Працэс вызвалення ўкраінцаў прадаўжаецца
Олег Сенцов

Калі ён закончыцца, пра гэта паведамяць афіцыйныя ўкраінскія каналы.

У офісе прэзідэнта Украіны паведамілі, што працэс абмену з РФ зняволенымі працягваецца. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні на старонцы ў Facebook.

"Працэс ўзаемнага вызвалення зняволеных прадаўжаецца. Інфармацыя пра яго заканчэнне не адпавядае рэчаіснасці", - адзначылі ў прэс-службе.

Сітуацыю вакол абмену ў ОП назвалі інфармацыйным хаосам.

"Калі ўзаемнае вызваленне зняволеных закончыцца, Офіс прэзідэнта паведаміць пра гэта на афіцыйных каналах", - гаворыцца ў паведамленні.

РБК са спасылкай на ўласныя крыніцы, знаёмыя з ходам перамоў, паведамляла, што Масква і Кіеў дасягнулі папярэдняй дамоўленасці аб абмене 33 украінцаў на 33 расейцаў. Агенцтва адзначала, што для правядзення перамоў аб абмене ў Маскву прыбыла упаўнаважаная Вярхоўнай Рады ў правах чалавека Людміла Дзянісава. 23 жніўня ў Кіеў прыязджала расейская амбудсменка Таццяна Маскалькова.

"Украінская праўда" падае спіс вызваленых вязняў, прыбыцця якіх чакаюць у кіеўскім аэрапорце "Жуляны". Гэта ўкраінскія маракі, якіх пасля ўзброенага нападу ў Керчанскай затоцы 25 лістапада захапілі ў палон расейскія памежнікі: Будзыла Ю.А., Зынчанка В.А., Апрыска А.А., Цыбізаў С.А., Арцёменка А.А., Цярэшчанка В.А., Семідоцкі Я.В., Бяспальчэнка В.А., Шаўчэнка А.А., Варымез В.К., Уласюк М.Б., Галаваш Б.А., Чуліба С.Р., Мельнічук А. М., Небыліца Б.П., Кастышын В.А., Папоў С.Н., Без'язычны Ю.Ю., Макрак Р.Н., Эйдэр А.Д., Сарока В.У., Драч А.Л. , Лісавы В.У., Грыцэнка Д.У. Мяркуючы з апублікаваных звестак вяртаюцца з палону ўкраінскі рэжысёр Алег Сянцоў, якога 10 траўня 2014 паводле абвінавачвання ў падрыхтоўцы тэрактаў затрымалі ў Крыме. Вяртаюцца выкрадзены 24 жніўня 2017 на тэрыторыі Беларусі 21-гадовы ўкраінец Павел Грыб, затрыманы ФСБ у снежань 2016 года Уладзімір Балух, затрыманы 17 сакавіка 2014 Мікалай Карпюк.

Намеснік старшыні Меджліса крымска-татарскага народа Ахтэм Чыйгоз паведаміў, што абмен зняволенымі паміж Украінай і РФ запланаваны на 30 жніўня.

"Коммерсант" напісаў, што блізу 30 зняволеных ў Расеі ўкраінскіх палітвязняў, сярод якіх захопленыя ў лістападзе 2018 года маракі і прысуджаны да 20 гадоў калоніі рэжысёр Алег Сянцоў, могуць быць памілаваныя ўказам прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна ў абмен на вызваленне расейцаў, асуджаных ва Украіне.

Уначы 30 жніўня галоўны рэдактар радыёстанцыі "Эхо Москвы" Аляксей Венедыкт заявіў, што самалёт з вызваленымі ўкраінцамі ў рамках абмену зняволенымі сёння на досвітку мусіў прыляцець у Кіеў.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках