29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаму зацягваецца абмен палоннымі паміж Расеяй ды Украінай?

6
Чаму зацягваецца абмен палоннымі паміж Расеяй ды Украінай?
ЮРЫЙ БУТУСАЎ
ФОТА: РАСЦІСЛАЎ ГОРДАН/GORDONUA.COM

Кошт пытання вельмі высокі.

Расея зацягвае абмен палоннымі, і правакуе інфармацыйную хвалю, каб падштурхнуць улады Украіны да выгаднай для сябе формулы абмену.

Рэч у тым, што Пуцін патрабуе выдачы на абмен Уладзіміра Цемаха - камандзіра роты наймітаў у 2014-м у Снежным, які з'яўляецца адным з падазраваных у расследаванні збіцця «Боінга МН-17».

Цемаха выкралі ўкраінскія спецслужбы са Снежнага. З велізарнай рызыкай для жыцця выкралі, падчас вельмі складанай аперацыі правезлі праз блок-пасты і кардоны расейскіх спецслужбаў, бо Цемах быў вызначаны як важны сведка расследавання, які раней у інтэрв'ю заяўляў, што мае дачыненне да знішчэння самалёта. Цемах з'яўляецца адной з самых галоўных мэт пракуратуры Нідэрландаў.

Менавіта жаданне забраць Цемаха і сарваць расследаванне прымусіла Пуціна пайсці на перамовы аб вызваленні палонных. Расея ўсімі сіламі хоча сарваць судовы працэс наконт «Боінгу», які пачнецца ў Нідэрландах у 2020-м годзе.

Суду патрэбныя не толькі высновы экспэртаў, але і сведкі. І Цемах можа загаварыць, калі будзе вывезены ў Нідэрланды і атрымае гарантыі прытулку. Яго выдача ў Нідэрланды носіць для следчых прынцыповы характар, менавіта таму ён такі важны для Расеі, каб нанесці ўдар па расследаванні, і перакласці адказнасць на Украіну.

Калі Украіна вызваляе Цемаха - мы атрымаем прэтэнзіі Нідэрландаў, што з нашай віны сарванае ключавое расследаванне, і Украіна дапамагае РФ сысці ад адказнасці.

Больш за тое - санкцыі ЕЗ былі ўведзеныя пасля таго, як РФ збіла «Боінг». І ў нашых інтарэсах, каб гэтыя санкцыі былі перамоўнай пазіцыяй пры абмеркаванні новай рэдакцыі Менскі пагадненняў. Санкцыі ЕЗ- гэта магутны вагар, каб прымушаць Пуціна, у прынцыпе, пра што-небудзь з намі дамаўляцца надалей.

Ідуць шматузроўневыя перамовы, яны патрабуюць доўгага часу, удзел прымае некалькі цэнтраў уплыву. Такое не бывае хуткім. Не ў нашых інтарэсах цяпер падымаць інфармацыйную хвалю.

Кошт пытання вельмі высокі.

Юрый Бутусаў, «Фэйсбук»

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках