23 красавiка 2024, aўторак, 9:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чарговы скандал з «дармаедскімі» базамі

30
Чарговы скандал з «дармаедскімі» базамі
ФОТА: TUT.BY

Цынізм уладаў не ведае межаў.

Мянчанка Ала Мельнікава загінула на станцыі метро «Няміга» ў цісканіне ў 1999 годзе - але праз 20 гадоў дзяўчына раптам аказалася ў базе «дармаедаў». Яе мама звярнулася ў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, і пасля гэтага дзяўчыну выключылі з спісу і папрасілі прабачэння ў родных, піша tut.by.

Аказалася, памерлай Але Мельнікавай ужо не першым разам прапаноўвалі «куды-небудзь з'явіцца» і «што-небудзь зрабіць».

- На працягу 20 гадоў сям'і загінулай прыходзілі лісты то з выканкама, то з органаў унутраных спраў, - распавядае праваабаронца Алег Воўчак, які дапамагае сям'і дзяўчыны. - То на нейкі ўлік трэба было стаць, то пашпарт памяняць. А калі з'явіўся дэкрэт №1 «Аб садзейнічанні занятасці», памерлай Але прапанавалі прыйсці і расказаць, дзе яна працуе.

Са слоў праваабаронцы, бацькі дзяўчыны - простыя людзі, тэлефанавалі, тлумачылі, што іх дачкі ўжо даўно няма, лаяліся. Чыноўнікі ўсё абяцалі прыбраць дзяўчыну з базы незанятых у эканоміцы. Але потым усё паўтаралася.

- Бацькі не вытрымалі і звярнуліся да мяне ўжо не толькі як да праваабаронцы, але і як да сябра: мы ўжо 20 гадоў дапамагаем маці загінулых на Нямізе, - кажа Алег Воўчак. - Я парэкамендаваў напісаць ліст, выкласці сутнасць праблемы, прыкласці да яго довады. Таму што проста так тэлефанаваць ці пісаць бескарысна. Трэба давесці, што Ала памерла. Мы напісалі ліст на імя міністаркі працы і сацыяльнай абароны Ірыны Касцевіч. Прыклалі да яго пасведчанне аб смерці, лісты, якія прыходзілі. І папрасілі выдаліць Алу з базы.

Калі правялі службовую праверку, якім чынам дзяўчына трапіла ў спісы незанятых у эканоміцы, высветлілася, што яна дагэтуль уважалася жывой.

- Калі чалавек памірае, ЗАГС павінен перадаваць гэтую інфармацыю міліцыі. Міліцыя перадае ў іншыя інстанцыі. Тады чалавек выключаецца з усіх баз, анулюецца яго нумар пашпарта і ўся асабістая інфармацыя, - тлумачыць праваабаронца. - Чаму Ала дагэтуль лічылася жывой, даведацца не ўдалося, інфармацыі пра тое, хто займаўся ўсёй гэтай працэдурай няма. Але дзякуючы нашаму лісту сітуацыя праяснілася. Міністэрства выключыла Алу з базы, перапрасіла і сказала, што бацькоў больш турбаваць не будуць.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках