19 верасня 2019, Чацвер, 14:36
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Apple дазволіць незалежным майстэрням рамантаваць iPhone

1
Apple дазволіць незалежным майстэрням рамантаваць iPhone

Дастаткова падаць заяўку і атрымаць акрэдытацыю.

Кампанія Apple пачынае праграму рамонту iPhone, у якіх скончыўся гарантыйны тэрмін, у незалежных сэрвісных цэнтрах.

Пра гэта паведамляе ITC.ua.

Ініцыятыва распаўсюджваецца на "самыя распаўсюджаныя выпадкі рапарацыі" iPhone, у якіх скончыўся гарантыйны тэрмін. Apple дасць вялікім і невялікім незалежным сэрвісным цэнтрам арыгінальныя запасныя часткі, інструменты, навучанне, кіраўніцтва і сродкі дыягностыкі, як у аўтарызаваных партнёраў кампаніі.

"Калі патрэбная рапарацыя, спажывец мае быць упэўнены, што яго правялі правільна. Мы верым, што самы бяспечны і надзейны рамонт - гэта рамонт, выкананы кваліфікаваным спецыялістам з арыгінальнымі запаснымі часткамі, якія спраектаваныя і выпрабаваныя належным чынам", - адзначыў галоўны аперацыйны дырэктар Apple Джэф Уільямс.

Ніякіх уступных унёскаў для ўдзелу ў праграме плаціць не трэба, проста падаць заяўку і атрымаць акрэдытацыю.

Аднак у незалежнай майстэрні мае быць як мінімум адзін спецыяліст, які пройдзе сэртыфікацыю ў Apple. Пасля гэтага майстэрня зможа закупляць запасныя часткі ды іншыя інструменты коштам аўтарызаваных партнёраў Apple.

Першы час праграма будзе працаваць толькі ў ЗША, але з часам яе пашыраць на іншыя краіны.