28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аршанскія школьнікі ўсталявалі помнік паўстанцам Каліноўскага

4
Аршанскія школьнікі ўсталявалі помнік паўстанцам Каліноўскага
ФОТА: ORSHA.EU

Помнік адкрылі ў вёсцы Пагосцішча, дзе адбыўся апошні бой Аршанскага атрада каліноўцаў.

Помнік ствараўся доўга мясцовай настаўніцай і ейнымівучнямі. У выніку доўгай працы першы помнік адкрыўся ў 2006 годзе. Ужо праз пару гадоў на помнік сталі штогод прыязджаць аршанцы. Традыцыя ўсталявалася прыязджаць у Пагосцішча 28 жніўня - у дзень калі камандзіра атрада Ігнат Будзіловіча пакаралі смерцю ў Аршанскай турме, піша orsha.eu.

Але за некалькі гадоў гранітны крыж на помніку і каменны мур пачалі раскідацца праз надвор'е. Летась аршанская гарадская арганізацыя "Таварыства Беларускай мовы" абвясціла аб рэканструкцыі помніка. Але цягам года ідэя эвалюцыянавала ў тое, што трэба ставіць новы помнік.

Даслоўна за тыдзень да 28 жніўня 2019 года ў Лёзненскім раёне Віцебскай вобласці быў знойдзены валун, вытачаны крыж і выраблена адпаведная шыльда. Праўда і стары помнік пастанавілі не руйнаваць.

Гэтым разам у Пагосцішчы сабралася блізу 50 чалавек з Воршы, Лёзна, Віцебска, Магілёва і Шклова.

ФОТА: ORSHA.EU
Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках