25 красавiка 2024, Чацвер, 9:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Астраномы стварылі самую дакладную 3D-мапу Млечнага Шляху

Астраномы стварылі самую дакладную 3D-мапу Млечнага Шляху

На ёй стала бачная форма нашай галактыкі.

Польскія астраномы стварылі самую падрабязную трохмерную мапу Млечнага Шляху - на ёй відаць скрыўленне дыска нашай галактыкі. Раней меркавалася, што ён плоскі, піша часопіс «Нож».

Навукоўцы мяркуюць, што такую S-падобную форму Млечны Шлях набыў пасля сутыкненняў з іншымі галактыкамі. Дэфармацыя пачынаецца на адлегласцях больш за 25 000 светлавых гадоў ад ядра.

Каб скласці мапу, даследчыкі абапіраліся на размяшчэнне 2,4 тысячы зменных зорак, якія называюць цэфеідамі. Гэта маладыя пульсуючыя супергіганты, якія свецяць у сотні ці нават тысячы разоў ярчэй за Сонца. Частата пульсацыі прама прапарцыйная іх яркасці.

Пакуль да гэтай мапы маюць доступ толькі навукоўцы, а простыя аматары космасу могуць адправіцца ў віртуальны 3D-тур па Млечным Шляху ад Еўрапейскага касмічнага агенцтва.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках