29 сакавiка 2024, Пятніца, 5:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вераніка Мішчанка: Лукашэнка павінен сысці, каб Беларусь стала краінай для жыцця

49
Вераніка Мішчанка: Лукашэнка павінен сысці, каб Беларусь стала краінай для жыцця
ВЕРАНІКА МІШЧАНКА
ФОта: vk.com

80% беларусаў хочуць пераменаў.

Вераніка Мішчанка, відэамаркетолаг, сябра Народнай Грамады Мікалая Статкевіча, дала інтэрв'ю каналу «Краіна для Жыцця» Сяргея Ціханоўскага. Яна распавяла пра сітуацыю ў беларускай палітыцы і пра беларускі Youtube.

Вераніка прыняла пастанову ўдзельнічаць у парламенцкай кампаніі 2019 года. З яе слоў, «гэта не пра выбары». У Беларусі няма выбараў, таму яна не ставіць сваёй мэтай трапіць у беларускі «парламент».

Але ўдзел у парламенцкай кампаніі дае легальную магчымасць для правядзення мітынгаў, пікетаў, зносін з насельніцтвам па ўсёй краіне. Таксама гэта магчымасць «расхістаць сітуацыю» і пры неабходнасці даць адказ на магчымы «рэферэндум» аб далучэнні да Расеі.

«Я рэаліст. Я ведаю, у якой краіне я жыву. Я хачу гэтую краіну змяніць, каб у ёй былі нармальныя дэпутаты».

«Народная Грамада - гэта сацыял-дэмакратычная партыя. Усё, чаго мы дабіваемся - гэта сумленныя выбары, незалежны суд. Што нам, прадпрымальнікам, трэба? Каб законы працавалі і каб нам не перашкаджалі працаваць. І каб пастаянна не мянялі правілы. Каб Беларусь стала краінай для жыцця. Каб прэзідэнта выбіралі».

«Для чаго мы ідзем на «выбары»? Калі будзе ісці збор подпісаў, мы зусім беспакарана можам стаяць і даносіць свой пункт гледжання да людзей. Мы ідзем пад лозунгам «Лукашэнка павінен сысці». Гэтую кампанію мы будзем весці да 2020 года».

«Ці трэба ісці на «выбары»? Не, таму што наш голас ніхто не ўлічыць. Я думаю, што трэба ісці на плошчу».

Шмат казалі пра беларускіх блогераў (відэаблогераў). У апошнія гады Youtube стаў для многіх беларусаў асноўнай крыніцай інфармацыі аб становішчы спраў у краіне.

80 працэнтаў беларусаў хочуць перамен. Попыт на крытыку ўлады расце. Таму самыя вядомыя палітычныя блогеры - тыя, якія рэзка крытыкуюць уладу. Пасля маршаў «дармаедаў» 2017 года менавіта такія блогеры сталі для беларусаў аддушынай у дрыгве навін з палёў і з кароўнікаў.

Але блогерства - гэта велізарная праца і выдаткі. Многія з тых, хто сталі героямі на хвалі пратэстаў 2017 года, проста зліліся. Іншыя шукаюць папулярнасць праз чарнуху. Трэція спрабуюць забаўляць публіку і пазбягаюць сур'ёзных тэм.

Але ёсць і станоўчыя прыклады: «Краіна для жыцця», «Грамадства Гомель», «Рудабельская паказуха», «Самакруткін», «Народны рэпарцёр», MozgON і іншыя.

Вераніка распавяла і пра свой асабісты досвед. Жывучы ў маленькім гарадку, яна самастойна атрымала запатрабаваную прафесію і цяпер зарабляе дыстанцыйна. На яе думку, гэты досвед можа быць карысны жыхарам невялікіх гарадоў з высокім узроўнем беспрацоўя.

«Я са Жлобіна. Не стае працы. Маленькія даходы. Ты залежыш ад пэўнага прадпрыемства. Ты залежыш ад працадаўцы. Здарылася скарачэнне... Калі я вырашыла пераключыцца на інтэрнэт, у мяне была добрая праца: я працавала на Жлобінскім мясакамбінаце мастаком-афарміцелем. Але я была несвабодная. Таму кожны дзень я вучылася і самастойна атрымала запатрабаваную прафесію.

Кожны дзень да і пасля працы я вучылася па некалькі гадзін. Не шкадуйце часу і грошай на сваё навучанне!»

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках