25 красавiка 2024, Чацвер, 15:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бельгійка без ежы перажыла 6 дзён спякоты заціснутай у перавернутым аўто

2
Бельгійка без ежы перажыла 6 дзён спякоты заціснутай у перавернутым аўто

Корын Басцід выжыла дзякуючы вадзе, якую яна сабрала падчас шторму.

Бельгійка перажыла без ежы шэсць дзён, будучы заціснутай у перавернутым аўтамабілі, цягам аднаго з самых гарачых перыядаў у гісторыі краіны.

Пра гэта паведамляе "Европейская правда" са спасылкай на RTBF.

Корын Басцід з'ехала з дарогі на мінулым тыдні і рэзнулася ў дрэвы ля горада Льежа. Сябры сям'і, якія пачалі шукаць яе, знайшлі транспартны сродак і папярэдзілі ўладу.

45-гадовая Басцід паведаміла са свайго бальнічнага ложку, што ў першую ноч у пастцы яе тэлефон бесперапынна тэлефанаваў, але яна адчувала такі боль, што не магла дабрацца да яго.

ФОТА: EUROINTEGRATION.COM.UA

"На наступны дзень тэлефон перастаў тэлефанаваць. Я ведала, што акумулятар разрадзіўся. Я спрабавала крычаць, калі чула людзей, але, мабыць, ніхто не мог мяне пачуць", - сказала яна.

Тэмпературы паветра ў Бельгіі падняліся вышэй за 40 градусаў па Цэльсіі на мінулым тыдні, але Басцід выжыла на вадзе, якую яна сабрала падчас шторму.

"Спачатку спякота душыла. Мне ўдалося адкрыць дзверы нагой. Тады пасля выходных пачаўся дождж і гэта было прыемна. З іншага боку, мне давялося спаць у вадзе дзве ночы. Было холадна, і я ўвесь час дрыжала", - сказала яна.

"Я спрабавала піць, напаўняючы невялікую абгортку жавальнай гумкі", - сказала яна, дадаўшы, што таксама смактала мокрую галінку дрэва, каб рот быў вільготным. Басцід сказала, што не адчувала асаблівага голаду.

ФОТА: EUROINTEGRATION.COM.UA

"Цяжэй за ўсё было ляжаць спіной на пабітай шыбе. Я спрабавала падняцца, але ў мяне было адчуванне, што спіна разарваная", - сказала яна.

"Я думала, што ніколі не выйду", - сказала яна. "Але я хацела жыць для сваіх дзяцей. Я не хацела, каб яны думалі, што я зрабіла нешта дурное, як, напрыклад, забіла сябе. Не, гэта была выпадковасць", - патлумачыла жанчына.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках