23 красавiка 2024, aўторак, 20:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЗША трэці раз за дзень пачалі страляніну ў людзей

У ЗША трэці раз за дзень пачалі страляніну ў людзей

Гэтым разам невядомы падчас руху з самаходу страляў у маладых людзей, якія знаходзіліся ў парку.

У выніку страляніны ў парку ў Чыкага пацярпелі сем чалавек, паведамляюць NBC Chicago і WGN TV са спасылкай на паліцыю.

Інцыдэнт адбыўся ў парку Дуглас. Паводле звестак паліцыі, невядомы пачаў страляніну з аўтамабіля, паведамляе РБК.

Пацярпелыя ад 19 да 25 гадоў былі шпіталізаваныя. Адзін маладзён знаходзіцца ў крытычным стане.

Напярэдадні, 3 жніўня, страляніна адбылася ў супермаркеце ў горадзе Эль-Пасе ў штаце Тэксасе. У момант нападу ў краме, паводле звестак паліцыі, знаходзіліся блізу 3 тысяч чалавек. Ахвярамі страляніны сталі 20 чалавек, яшчэ 26 атрымалі раны. Падазраванага затрымалі.

Пазней страляніна адбылася ў месце Дэйтане (штат Агаё). У выніку загінулі дзесяць чалавек, у тым ліку нападнік, больш за 20 атрымалі раны. Мэр горада Нэн Вэйла заявіла, што нападнік выкарыстаў штурмавы карабін тыпу АК, ён быў адзеты ў бронекамізэльку.

Амерыканскі лідэр Дональд Трамп назваў страляніну ў Тэксасе выяўленнем баязлівасці.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках