24 красавiка 2024, Серада, 3:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы вызначылі, чаму ў людзей узнікае жаданне напіцца

18
Навукоўцы вызначылі, чаму ў людзей узнікае жаданне напіцца

Часцей за ўсё жаданне напіцца выклікаюць у людзей радасныя станоўчыя падзеі.

Кожны чалавек хоць бы раз у жыцці паспрабаваў алкаголь. Але ёсць людзі, якія п'юць шмат і напіваюцца да нячуласці. Чаму людзі напіваюцца, распавёў партал «24.здоровье».

Як піша выданне, адказ на гэтае пытанне далі навукоўцы з Аўстраліі і ЗША. Яны правялі сумеснае даследаванне і апублікавалі яго вынікі ў часопісе Clinical&Experimental Research.

Дык вось, згодна са сцвярджэннем навукоўцаў, часцей за ўсё жаданне напіцца выклікаюць у людзей радасныя станоўчыя падзеі. Даследнікі прааналізавалі сотні допісаў у Twitter, аўтары якіх выказвалі жаданне «напіцца і забыцца».

Навукоўцы прыйшлі да высновы, што ў шматлікіх выпадках жаданне «напіцца да страты пачуццяў» выклікае стрэс, святы, працоўныя дасягненні і спартыўныя перамогі. Гэта значыць, большасць прычын з'яўляюцца радаснымі.

Толькі невялікая частка людзей, якія хочуць «прыняць на грудзі» шмат алкаголю, адмаўляюцца ад гэтага, прызнаўшы, што пагарачыліся.

Вельмі многія ўсё ж такі ўвасабляюць свае намеры ў жыццё, а затым паведамляюць пра гэта на наступны дзень у сацсетках. Праўда, гэтыя людзі сцвярджаюць, што не памятаюць таго, што здарылася напярэдадні і падчас запою.

Падводзячы вынік даследавання, экспэрты заяўляюць, што эксперыментаваць над арганізмам небяспечна. Бо ўжыванне спіртнога прыводзіць да развіцця адразу цэлага шэрагу ракавых і сардэчна-сасудзiстых захворванняў.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках