18 красавiка 2024, Чацвер, 10:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якія новыя аўто могуць сабе дазволіць беларусы, немцы і ўкраінцы?

4
Якія новыя аўто могуць сабе дазволіць беларусы, немцы і ўкраінцы?
Фота: onliner.by

Параўнанне аўтамабільнага свету трох краін.

Украінскі аўтапартал склаў рэйтынг самых прадаваных аўтамабіляў у Беларусі, Нямеччыне і Украіне. Задумка ў тым, каб параўнаць розныя аўтамабільныя светы і зразумець, дзе сапраўды прыкметная розніца, піша abw.by.

Нямеччына

Па выніках продажаў за 6 месяцаў 2019 года, ніводзін кітайскі, японскі, карэйскі або французскі аўтамабіль не ўвайшоў у першую дзясятку. Таксама няма гішпанскіх або італьянскіх аўто - выключна нямецкія.

У топе Volkswagen заняў пяць пазіцый толькі ўласнымі мадэлямі. Дадаём яшчэ дзве Skoda і адну Audi, і адразу становіцца зразумела, за каго "галасуе" партманэтам мясцовы пакупнік. Паміж "калегамі" з VAG-Group атрымалася ўвайсці ў топ толькі красоверу BMW X1 і Ford Focus.

Беларусь

Вывучаючы беларускі топ-10 бэстсэлераў, нескладана вывесці агульную рысу, якая аб'ядноўвае ўсе прадстаўленыя мадэлі ў "дзясятку": гэта бюджэтнікі з расейскімі каранямі. Але ёсць і кітайская мадэль Geely Atlas, бо яна вырабляецца на беларускім аўтазаводзе "БелДжы".

Украіна

Пад канец мінулага года ва Украіне пачалася "амністыя еўраблях", якая не паўплывала на густы тых, хто мог і хацеў купіць новы аўтамабіль. Зацікаўленасць у красоверах абумоўленая станам мясцовых дарог, і ніяк не згасае: 6 з 10 аўто у топе можа пахваліцца пазадарожнымі якасцямі.

У параўнанні з нямецкімі пакупнікамі, якія дэманструюць аднагалосны выбар мясцовых марак, Skoda з налепкай "Made in Ukraine" у першай дзясятцы прадстаўленая толькі "Актава". Гэтая ж мадэль адзіная, якая мае дачыненне да нямецкага аўтапраму. Усе астатнія маркі - французскай, японскай або карэйскай вытворчасці.

Высновы

Нямецкі рынак быў і застаецца перадавым, а мясцовая прадукцыя на ім мае высокі попыт. І гэта не выпадковасць - нямецкім вытворцам даводзіцца добра пастарацца, каб перавабіць пакупнікоў ад японскіх або карэйскіх аўтамабіляў, якія апошнім часам не саступаюць дызайнам, абсталяваннем і характарыстыкамі мясцовым брэндам. На беларускім рынку таксама назіраецца пэўная лакалізацыя, якая арыентаваная на расейскую прадукцыю. Таксама бэстсэлерам стаў мясцовы Geely Atlas. Украінскі рынак новых аўто, на жаль, самы слабы ў колькасным вымярэнні, аднак у самым якасным: набор новых мадэляў сярод дзясяткі самых прадаваных выглядае даволі цікава і параўнальна дорага.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках