29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У расейскім Краснаярску выбухаюць боепрыпасы на вайсковым складзе

9
У расейскім Краснаярску выбухаюць боепрыпасы на вайсковым складзе

Ёсць пацярпелыя.

У Ачынскім раёне Краснаярскага краю 5 жніўня загарэўся вайсковы склад артылерыйскіх боепрыпасаў, паведамляюць краснаярскія тэлекампаніі ТВК і NGS24. Паводле інфармацыі ТАСС, гараць дзве пляцоўкі, на якіх знаходзяцца блізу 40 тысяч артылерыйскіх набояў калібру 125 і 152 мм, паведамляе «Настоящее время».

Склад знаходзіцца ў пасёлку Каменцы ў 10 км ад Ачынска. У некалькіх навакольных пасёлках побач з эпіцэнтрам выбухаў, з паведамленняў мясцовых жыхароў, у людзей «трасуцца дамы і вокны». Відавочцы з пасёлка Назарава ў сацсетках распавядаюць, што з кожнага пункта іх населенага пункта бачны густы, чорны дым ад пажару.

Як паведамляе ТАСС, на гэты момант вядома пра сем пацярпелых. У лякарню ў Ачынску ўжо дастаўленыя двое вайскоўцаў з аскепкавымі раненнямі, астатнім пецярым дапамога была нададзеная амбулаторна.

У адзінай дзяжурна-дыспетчарскай службе (АДДС) Ачынскага раёна паведамілі, што ўлады прынялі пастанову эвакуяваць насельніцтва з Каменкі. Інфармаваная крыніца таксама паведаміла «Інтэрфаксу», што запланаваная эвакуацыя не толькі Каменкі, але і іншых населеных пунктаў, размешчаных у радыусе 20 км ад вайсковай часткі, а таксама дзіцячага лагера па суседству. Пазней МНС паведаміла, што ўжо амаль тысяча чалавек самастойна пакінулі свае дамы, гэта ж пацвердзіў ТАСС кіраўнік Ачынска Ілай Ахметаў:

«Дакладную колькасць [эвакуяваных] ніхто сказаць не можа, бо транспарт туды не ідзе ў сувязі з выбухамі. Абвясцілі людзям, каб выходзілі пешшу, аўтобусы на Назараўскай гары чакаюць: мы гатовыя прыняць людзей, колькі іх выйдзе. Эвакуюем два населеныя пункты і дзіцячы лагер», - сказаў ён.

Крыніца ТАСС пацвердзіла, што ў выніку выбухаў у вайсковай частцы ў вёсцы Каменцы «пацярпелі жылыя дамы»: у асноўным у іх былі выбітыя вокны выбуховай хваляй.

Аўтатраса паміж Назаравым і Ачынскам цяпер перакрытая, таксама абмежаваны рух цягнікоў па чыгунцы.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках