19 красавiка 2024, Пятніца, 20:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Выбары» прызначаныя: у «савет рэспублікі» - 7 лістапада, у «палату» - 17 лістапада

26
«Выбары» прызначаныя: у «савет рэспублікі» - 7 лістапада, у «палату» - 17 лістапада

Адпаведныя ўказы падпісаў Лукашэнка.

Аляксандр Лукашэнка 5 жніўня падпісаў указы №293 і №294 аб прызначэнні выбараў у Савет Рэспублікі і Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Яны пройдуць адпаведна 7 і 17 лістапада 2019 года, паведамляе прэс-служба кіраўніка.

Указамі прадугледжанае, што ЦВК у адпаведнасці са сваімі паўнамоцтвамі арганізуе правядзенне «выбараў» і ажыццяўляе кантроль за выкананнем заканадаўства аб «выбарах».

Мясцовыя «саветы дэпутатаў», выканаўчыя і распарадчыя органы павінны не пазней за 8 кастрычніка 2019 года правесці вылучэнне кандыдатаў у члены «савета рэспублікі» і забяспечыць выкананне іншых аднесеных да іх кампетэнцыі арганізацыйных мерапрыемстваў у падрыхтоўцы і правядзенні «выбараў».

У сваю чаргу дзяржаўныя органы, іншыя арганізацыі павінны забяспечыць выкананне аднесеных да іх кампетэнцыі арганізацыйных мерапрыемстваў у падрыхтоўцы і правядзенні «выбараў» у «палату прадстаўнікоў».

Савету Міністраў даручана забяспечыць фінансаванне расходаў на падрыхтоўку і правядзенне абодвух «выбараў» за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, прадугледжаных на іншыя агульнадзяржаўныя пытанні.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках