20 красавiка 2024, Субота, 5:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхароў расейскага Ачынска эвакуююць пасля выбухаў на складзе боепрыпасаў

14
Жыхароў расейскага Ачынска эвакуююць пасля выбухаў на складзе боепрыпасаў
ФОТА: 112.UA

На падпаленых пляцоўках захоўваецца блізу 40 тысяч артылерыйскіх набояў.

Кіраўніцтва горада Ачынска ў Краснаярскім краі просіць жыхароў падрыхтавацца да эвакуацыі. Падобны крок выкліканы серыяй выбухаў, якія адбыліся ўслед за пажарам у сховішча набояў да артылерыйскіх боепрыпасаў на тэрыторыі вайсковай часткі ў панядзелак, 5 жніўня, паведамляе DW.

Узгаранне зафіксавана на двух пляцоўках, паведамляе неназваны суразмоўца інфармагенцтва ТАСС з сілавых структур. З ягоных слоў, на іх знаходзіцца блізу 40 тысяч набояў.

Як мінімум адзін вайсковец загінуў у выніку інцыдэнту. Акрамя таго, не менш чатырох чалавек атрымалі раненні або апёкі. Асабісты склад склада быў эвакуаваны. Тэрыторыя вайсковай часткі ачэпленая. Губернатар рэгіёну Аляксандр Ус вылецеў у Ачынск на экстранае паседжанне.

Між тым кампанія «Русал» прыпыніла працу свайго прадпрыемства ў Ачынску і эвакуіруе большасць яго супрацоўнікаў. Акрамя таго, МНС Расеі займаецца эвакуацыяй людзей з населеных пунктаў, размешчаных паблізу ад вайсковай часткі.

РЧ абмяжоўвае рух цягнікоў

Кампанія «Расейскія чыгункі» абмежавала рух цягнікоў на ўчастку Краснаярскай чыгункі ў сувязі са здарэннем. Між іншым, цягнікі злучэння Масква - Абакан часова будуць прытрымлівацца колавага маршруту праз Краснаярск, паведамілі ў прэс-службе кампаніі.

Серыя выбухаў у Дзяржынску

У пачатку чэрвеня серыя выбухаў прагрымела на заводзе «Кристалл» у Дзяржынску Ніжагародскай вобласці. Некалькі дзясяткаў чалавек атрымалі раненні. Прадпрыемства расейскага абаронна-прамысловага комплексу застаецца вядучай арганізацыяй у краіне «ў галіне стварэння і ўкаранення тэхналогій атрымання выбуховых рэчываў і складаў для ўзбраення і вайсковай тэхнікі, а таксама для грамадзянскіх галін прамысловасці», гаворыцца на яго сайце.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках