24 красавiка 2024, Серада, 5:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выбухі на складзе боепрыпасаў у РФ: Міністэрства абароны назвала прычыну

10
Выбухі на складзе боепрыпасаў у РФ: Міністэрства абароны назвала прычыну

Прычынай мог быць чалавечы фактар.

Намеснік міністра абароны Расеі генерал войска Дзмітрый Булгакаў заявіў, што паводле папярэдніх звестак, прычынай пажару і выбухаў на складзе боепрыпасаў у Ачынскім раёне мог быць чалавечы фактар.

Пра гэта паведамляе «Интерфакс».

Са слоў чыноўніка, дакладную прычыну інцыдэнту ўсталююць следства і пракуратура.

Таксама ён дадаў, што арсенал будзе расфармаваны.

Паведамляецца, што Булгакаў прыбыў у Краснаярскі край да месца надзвычайнага здарэння ў ноч на аўторак разам са спецыялістамі штаба матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння. Пад яго кіраўніцтвам аператыўная група праводзіць ацэнку абстаноўкі.

Акрамя таго, паводле звестак агенцтва, колькасць пацярпелых ад выбухаў павялічылася да 12 чалавек. Шэсць з іх шпіталізаваныя, лекары ацэньваюць іх стан як сярэдняй ступені цяжкасці.

Асабісты склад часткі, а таксама жыхароў населеных пунктаў у радыусе 20 кіламетраў ад часткі эвакуявалі.

Як паведаміў намеснік старшыні краявога ўрада РФ Аляксей Падкарытаў, былі эвакуяваныя больш за 9,5 тысячы чалавек, блізу шасці тысяч з іх пакінулі небяспечную зону самастойна.

У ноч на 6 жніўня было абвешчана, што выбухі скончыліся.

Нагадаем, 5 жніўня на складзе матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння вайсковай часткі ў Краснаярскім краі Расеі загарэлася сховішча парахавых набояў да артылерыйскіх боепрыпасаў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках