19 красавiка 2024, Пятніца, 4:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Для язды на электрасамакатах давядзецца здаваць на пасведчанне кіроўцы і праходзіць тэхагляд?

36
Для язды на электрасамакатах давядзецца здаваць на пасведчанне кіроўцы і праходзіць тэхагляд?

У ПДР Беларусі рыхтуюць змены.

Гэтым летам адбыўся моцны ўсплёск папулярнасці электрычных самакатаў. Па-першае, знізіліся цэны - пачынаюцца ад 450 рублёў. Па-другое, у Менску адкрыліся адразу некалькіх сэрвісаў па штохвіліннай арэндзе электрасамакатаў, піша kp.by. Такая сістэма называецца кікшэрынг. Праз спецыяльны дадатак можна знайсці бліжэйшы самакат, пакатацца на ім і затым пакінуць у любым месцы - грошы за выкарыстанне спішуцца з банкаўскай карты. (Кошт пытання - 15 - 30 капеек у хвіліну.) Выдатны сэрвіс!

Але з'явілася і праблема: электрасамакаты ездзяць хутка, а значыць, павялічваецца рызыка траўматызму. Напрыклад, нядаўна камера фотафіксацыі хуткасці, усталяваная на Арлоўскай вуліцы, зафіксавала чалавека, які імчаўся на самакаце па праезнай часткі з хуткасцю 75 км/г. Самакат быў асабісты, а арэндныя самакаты разганяюцца толькі да 25 км/г.

А яшчэ з'явіліся першыя выпадкі, калі «кіроўцы» самакатаў урэзваліся ў іншых людзей, што сканчалася траўмамі. У МУС задумаліся пра папраўкі ў ПДР, якія не мяняліся з 2015 года: маўляў, пара штосьці рабіць з самакатамі. І вось што прапануюць.

Першае: хочуць увесці паняцце «сродак персанальнай мабільнасці». Сюды будуць належаць электрасамакаты, монаколы, гіраскутары, якія разганяюцца не больш за 25 км/г. Іх «кіроўцы» будуць прыраўноўвацца да пешаходаў. Гэта значыць на такіх штуках ездзіць можна будзе ўсюды, дзе дазволена перасоўвацца пешаходу. Перасякаць пераходы на сродках персанальнай мабільнасці можна будзе з хуткасцю пешахода - не вышэйшай. Калі ля ходніка ёсць веладарожка, ехаць трэба будзе па ёй, а не па ходніку.

Магутныя электрасамакаты хочуць прыраўняць да мапедаў. А менавіта: мапедамі будуць лічыцца двухколавыя транспартныя сродкі з электрарухавікоў магутнасцю ад 0,25 да 4 кВт. І вось тут пачынаецца самае цікавае. Справа ў тым, што 90% самакатаў, што прадаюцца сёння ў Беларусі маюць пашпартную магутнасць звыш 0,25 кВт. А значыць, паводле новых ПДР яны будуць лічыцца мапедамі. Прыкладна тая ж гісторыя і з міні-гіраскутарамі: 90% мадэляў маюць заяўленую магутнасць вышэй 0,25 кВт. Сюды ж трапляюць і самыя папулярныя мадэлі электраровараў, на якіх педалі дапамагае круціць рухавік.

- Плануецца, што, карыстаючыся прыладамі, якія развіваюць хуткасць да 25 км/г, людзі будуць прыраўноўвацца да пешаходаў. Калі гэта больш магутныя прылады з электрарухавікамі, то гэта ўжо транспартныя сродкі, якія будуць прыраўноўвацца да мапедаў альбо матацыклаў, на якія неабходна пасведчанне кіроўцы, тэхагляд і страхоўка, - пацвердзіў задумку ў эфіры тэлеканалу СТВ афіцыйны прадстаўнік УДАІ МУС Станіслаў Салавей. - Змены ў заканадаўства падрыхтаваныя, найбліжэйшым часам яны пачнуць дзейнічаць.

Усё, што вышэй за 4 кВт, ужо будзе лічыцца матацыклам. Асобныя мадэлі самакат падпадаюць і сюды. Напрыклад, некаторыя мадэлі самаката маюць заяўленую магутнасць ў 5 - 6 кВт і здольныя разганяцца да 100 км/г! Праўда, каштуюць такія сродкі перамяшчэння 5 - 8 тысяч рублёў!

Калі папраўкі ў ПДР набудуць моц у такім выглядзе, аматарам электрасамакатаў і гіраскутараў прыйдзецца несалодка. Нагадаем: ездзіць на мапедзе можна з 16 гадоў, а на кіраванне ім патрэбныя правы катэгорыі AM. Калі ўжо ёсць правы любой іншай катэгорыі, то катэгорыя AM ужо «ўбудаваная». Калі не - трэба будзе здаваць тэорыю і практыку ў ДАІ (вучыцца ў аўташколе не трэба, але ПДР давядзецца вывучыць самастойна). Паводле дзейных ПДР, на мапедзе нельга ехаць далей метра ад правага краю праезнай часткі (акрамя аб'езду перашкоды і павароту налева). Шлем абавязковы. Кіроўцу мапеда забараняецца ездзіць па ходніках, веласіпедных і пешаходных дарожках. А ўдзень абавязкова заўсёды ўключаць фары.

А яшчэ на самокаце - «мапедзе» трэба будзе прайсці тэхагляд: кошт пытання - 9 рублёў. Добра, што за мапед не трэба плаціць дзяржаўную мыту. У любым выпадку як усё будзе адбывацца на практыцы - пакуль незразумела.

Што яшчэ зменіцца для раварыстаў

Яшчэ адзін важны момант - калі раварысту трэба спешвацца. Згодна з цяперашнім ПДР, гэта трэба рабіць заўсёды, хоць многія раварысты ўпэўненыя, што гэта не так. Маўляў, калі пешаходны пераход дублюецца веладарожкай, то перасякаць праезную частку можна, не злазячы з ровара. Але напраўду гэта далёка не заўсёды так, трэба ўважліва глядзець кожны раз на знакі. Цяпер сітуацыю хочуць спрасціць: спешвацца давядзецца толькі пры перасячэнні нерэгуляванага пешаходнага перахода. У астатніх выпадках можна ехаць, не злазячы з ровара, але не хутчэй за пешахода.

У ПДР хочуць прапісаць зялёную дарожку для раварыстаў. Нагадаем, такая разметка на многіх скрыжаваннях з'явілася ўжо даўно - яе называлі эксперыментальнай. Але многіх кіроўцаў яна ўводзіць у зман. Справа ў тым, што яе няма ў цяперашніх ПДР, а значыць - не зразумела як яе разглядаць.

Таксама веласіпедыстаў і мапедыстаў у цёмны час дня абавяжуць апранаць святлоадбівальныя камізэлькі.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках