29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З 7 жніўня ДАІ ўзмоцнена пачне правяраць тэхагляд

37
З 7 жніўня ДАІ ўзмоцнена пачне правяраць тэхагляд
ФОТА: KP.BY

Беларусы масава не плацяць дарожны падатак.

Пачынаючы з сённяшняга дня і да 17 жніўня ДАІ краіны надасць асаблівую ўвагу тэхагляду ў аўтамабіляў. Як паведамляе сайт МУС, у розных населеных пунктах супрацоўнікі ДАІ правераць аўтамабілі на наяўнасць допуску да ўдзелу ў дарожным руху.

Масавае ігнараванне праходжання працэдуры ТА пачалося ў Беларусі пасля ўвядзення так званага дарожнага падатку. З 2014 года прайсці тэхагляд можна толькі пры наяўнасці квітанцыі аб аплаце дзяржаўнага збору. У гэтым годзе падатак ад ТА хацелі адвязаць, але пакуль механізм не змяніўся.

Так, сёлета супрацоўнікі ДАІ выявілі больш за 195 тысяч фактаў удзелу ў дарожным руху без пройдзенага тэхагляду. Паўторна на працягу года за такое парушэнне затрымана больш за 75 тысяч кіроўцаў.

- За мінулы год у краіне на 13% вырасла колькасць ДТЗ праз тэхнічныя непаладкі аўтамабіляў, - распавёў выканаўца абавязкаў начальніка УДАІ МУС Аляксандр Цагельнік. - Колькасць загінулых у такіх аварыях людзей падвысілася амаль на 67%, параненых - на 74%. У гэтым годзе адбылося 8 ДТЗ, у якіх 3 чалавекі загінулі і 27 атрымалі раны.

Акурат цяпер у судзе разглядаецца справа аб гучнай аварыі на МКАД з 3 загінулымі: абодва аўтамабілі, якія сутыкнуліся на дарозе, былі без ТА. Прычынай аварыі сам гэты факт не стаў, але, па сутнасці, такіх аўто зусім не павінна было быць на дарозе.

Нагадаем, за язду без тэхагляду прадугледжана папярэджанне або накладанне штрафу сумай ад 1 да 3 базавых адзінак (ад 25,5 да 76,5 рубля). У выпадку паўторнага ўчынення цягам года такога ж парушэння накладаецца штраф сумай ад 2 да 5 базавых адзінак (ад 51 да 127,5 рубля).

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках