16 красавiка 2024, aўторак, 16:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Баста»: Папярэджваем фальсіфікатараў аб адказнасці

36
«Баста»: Папярэджваем фальсіфікатараў аб адказнасці

Нам назвалі дату чарговых «парламенцкіх выбараў».

Яны адбудуцца 17 лістапада 2019 года.

Ці пройдуць яны з фальсіфікацыямі і парушэннямі, як і тыя, што былі раней, цягам апошніх 25 гадоў? Так, вядома, па-іншаму дыктатар ужо не можа. Ён добра ведае аб сваім рэальным рэйтынгу. Сумленныя выбары - смерць для Лукашэнкі, піша тэлеграм-канал «Баста».

Але не ён адзін вінаваты ў фальсіфікацыях і парушэннях. Вельмі хочацца, каб усіх замяшаных у гэтых злачынствах у нейкі пэўны момант заклікалі да адказу, і адправілі за калючы дрот, дзе ім самае месца. Хоць бы на паўгода якіх, каб яны сваімі спінамі адчулі, на што выракаюць нас сваімі дзеяннямі. Школьных настаўнікаў, супрацоўнікаў выбаркамаў, дробных чыноўнікаў - усіх, хто забяспечвае «элегантную перамогу» дыктатара. Мара такая.

Вертыкальшчыкі ўжо пачалі рыхтаваць настаўнікаў да злачынства, тлумачачы ім, як «правільна» лічыць нашы галасы. Давайце і мы не будзем сядзець склаўшы рукі. Пагаварыце са школьным настаўнікам свайго дзіцяці, раскажыце яму, на што ён сваімі дзеяннямі выракае будучае пакаленне. Папярэдзьце фальсіфікатараў аб адказнасці.

І тады мара стане бліжэй да рэальнасці.

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках