28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэртка: Восем кубкаў гарбаты на дзень могуць падоўжыць маладосць

10
Экспэртка: Восем кубкаў гарбаты на дзень могуць падоўжыць маладосць

Спецыялістка дала карысныя рэкамендацыі.

Экспэртка ў сферы фітнэсу Нікі Віброў з Калчэстэра назвала адзін са спосабаў, які дазваляе захаваць маладосць. На думку брытанскай спецыялісткі, запаволіць непажаданы працэс старэння і падтрымаць аптымальны водны баланс у арганізме дапамогуць восем кубкаў гарбаты на дзень, піша healthinfo.ua.

Старэнне арганізма адбываецца пад дзеяннем хімічных рэакцый у клетках. У працэсе такіх рэакцый утвараюцца свабодныя радыкалы, чые малекулы пры празмернасці пашкоджваюць здаровыя клеткі. Гэтыя элементы вымотваюць, пазбаўляюць клеткі кіслароду і зніжаюць узровень калагену, неабходнага для ззяння і пругкасці скуры. Чым больш свабодных радыкалаў у арганізме, тым старэйшы чалавек на выгляд. Рост шкодных малекул адбываецца пад уплывам радыяцыі, няправільнага харчавання, палення, ужывання спіртнога, недастатковай фізічнай актыўнасці.

Шматлікія даследаванні паказалі, што ў тых, хто рэгулярна п'е гарбату, старэнне клетак адбываецца значна павольней, чым у тых, хто не ўжывае гэтага напою. Большасць людзей не можа прымусіць сябе выпіваць патрэбную колькасць вады на дзень. Некаторыя экспэрты не рэкамендуюць замяняць яе іншымі напоямі, аднак Віброў мяркуе: зялёная ці белая гарбата шкоды не прынясе. Спецыялістка ўжывае гарбату кожную гадзіну і заўважае вынік "прафілактыкі" старэння. Скура становіцца больш эластычнай і пругкай, а дзякуючы антыаксідантам у напоі зніжаецца вага, а таксама ўзровень "дрэннага" халестэрыну.

Нікі Віброў рэкамендуе звярнуць увагу на комплекс мікраэлементаў і вітамінаў - амінакіслоты, Амега-3, С і Е, сыроватку для спелай скуры, спрэі, якія змяшчаюць магніевы алей, вітамін D. Пасля 40 гадоў некаторыя практыкаванні варта рабіць не так актыўна, але забываць аб рэгулярнай кмеранай фізічнай дзейнасці не варта.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках