25 красавiка 2024, Чацвер, 14:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чыноўнікаў з «Мінсктрансу» падазраюць у хабарніцтве

18
Чыноўнікаў з «Мінсктрансу» падазраюць у хабарніцтве

Знайшлі аблігацый на 500 тысяч даляраў.

Службовыя асобы дзяржаўнага прадпрыемства «Мінсктранс» падазраюцца ў атрыманні хабараў. Пра гэта tut.by паведаміла прэс-служба Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю Менскай вобласці і Менску.

У кабінеце ў аднаго з затрыманых выяўленыя банкаўскія аблігацыі на суму 500 тысяч даляраў ЗША.

«Пры атрыманні хабараў за лабіяванне інтарэсаў камерцыйных структур пры правядзенні закупак затрыманыя службовыя асобы сталічнага ўнітарнага прадпрыемства «Мінсктранс». Затрыманне праводзілася ў момант перадачы грошай», - распавялі ў ДФР КДК.

Выяўлена, што службовыя асобы УП «Мінсктранс» сістэматычна атрымлівалі грашовыя сродкі ад кіраўнікоў камерцыйных структур за спрыяльнае развязанне пытанняў аб пастаўках таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў, гаруча-змазачных матэрыялаў і запчастак на адрас аўтобусных і тралейбусных паркаў сталіцы.

Пры правядзенні агляду ў працоўным кабінеце аднаго з затрыманых выяўленыя грашовыя сродкі на агульную суму 30 тысяч даляраў ЗША і банкаўскія аблігацыі чатырох беларускіх банкаў на агульную суму 500 тысяч даляраў ЗША.

Цяпер у дачыненні да згаданых службовых асоб распачаты крымінальныя справы паводле арт 430 (Атрыманне хабару) Крымінальнага кодэкса.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках