19 красавiка 2024, Пятніца, 11:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Беларусь насоўваецца цыклон «Хаўер»

11
На Беларусь насоўваецца цыклон «Хаўер»
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Чакаюцца дажджы і навальніцы.

Нас зноў палохаюць надвор'ем. Дажджы, навальніцы, моцны парывісты вецер. І ўсё гэта нясе ў Беларусь цыклон з імем Xaver - непрыемныя асацыяцыі, пагадзіцеся. Заўтра даведаемся, што ён сабой уяўляе, піша «Онлайнер».

8 жніўня

У Белгідрамеце даюць штармавое папярэджанне. Цыклон цягам заўтрашняга дня будзе перамяшчацца праз тэрыторыю Беларусі з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Надвор'е будзе фармавацца пад уплывам моцных атмасферных франтоў. Гэта азначае, што будуць дажджы і навальніцы, а таксама моцны вецер.

- Заўтра мы прагназуем дажджы: уначы ў некаторых раёнах, удзень - на большай частцы тэрыторыі Беларусі. Магчымыя навальніцы, у другой палове дня парывісты вецер. Тэмпература агулам па рэспубліцы складзе: уначы +13...+19 градусаў Цэльсія, удзень +17...+23, на паўднёвым усходзе - да +29, - распавялі сіноптыкі.

У Менску сітуацыя такая ж: моцныя працяглыя дажджы, удзень магчымая навальніца. У другой палове дня - узмацненне ветру. Тэмпература ўначы +14...+16, удзень +18...+20.

9 жніўня

У пятніцу цыклон перамесціцца на паўночны захад, яго цэнтр паводле прагнозаў будзе размяшчацца ўжо за межамі Беларусі. Хоць яго ўплыў прадоўжаць выпрабоўваць Віцебская і Гарадзенская вобласці - там пройдуць кароткачасовыя дажджы.

На ўсходзе краіны таксама магчымы моцны парывісты вецер.

Тэмпература ў краіне: уначы +10...+15, удзень +18...+24, на поўдні - да +27.

Выходныя

Да выхадных чакаем паляпшэння, абы не сурочыць. У суботу павінна прыйсці доўгачаканае пацяпленне, паветра стане прыбываць з паўднёвага захаду Еўропы, дзе дыхаецца лягчэй, прынамсі, у плане надвор'я. Дажджы магчымыя, але вельмі кароткачасовыя, можа быць туман, але вельмі слабы. Тэмпература ўдзень ад +20 на паўночным усходзе рэспублікі да +29 на паўднёвым захадзе.

У нядзелю мы ўсё гэтак жа чакаем добрага надвор'я, але не выключаныя кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Тэмпература ўначы +11...+18, удзень +19...+25, на поўдні Беларусі +26...+28.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках