25 красавiка 2024, Чацвер, 19:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Microsoft: Расейскія хакеры выкарыстоўваюць прынтэры для сваіх нападаў

1
Microsoft: Расейскія хакеры выкарыстоўваюць прынтэры для сваіх нападаў

У карпарацыі заявілі аб новых нападах.

IT-экспэрты карпарацыі Microsoft заявілі пра тое, што расейскія хакеры для пранікнення ў сеткі выкарыстоўваюць друкаркі і VoIP-тэлефоны, піша «Зеркало недели». Пра новыя расейскія атакі Microsoft паведаміла на канферэнцыі ў бяспецы ў сферы высокіх тэхналогій у Лас-Вегасе.

Узломы, якія выявілі экспэрты, ажыццявілі праз тое, што на прыборах выкарыстоўвалі стандартныя паролі. На адным таксама не было ўсталяванае апошняе абнаўленне.

Адмыслоўцы карпарацыі мяркуюць, што да нападаў датычная група Strontium, якую таксама называюць Fancy Bear, APT28 і Sofacy. Гэтых кіберзлачынцаў раней звязвалі з Галоўнай управай Генеральнага штаба ўзброеных сіл РФ. У Злучаных Штатах сцвярджаюць, што менавіта гэтая група стаяла за кібератакамі на перадвыбарчы штаб кандыдата ў прэзідэнты Хілары Клінтан падчас кампаніі 2016 года.

У ліпені Microsoft папярэдзіла амаль 10 000 чалавек, што хакеры з розных дзяржаў узламалі або спрабавалі ўзламаць іх уліковыя запісы ў мінулым годзе. Праграмны гігант паказаў, што блізу 84% гэтых нападаў накіраваны на прадпрыемствы, а астатнія 16% накіраваныя на асабістыя ўліковыя запісы электроннай пошты. Са слоў Microsoft, большасць гэтых нападаў паходзіць ад хакераў у Іране, Паўночнай Карэі і Расеі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках