24 красавiка 2024, Серада, 1:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрты назвалі топ-7 нізкакаларыйных ласункаў

3
Экспэрты назвалі топ-7 нізкакаларыйных ласункаў

Яны падыдуць нават для тых, хто худнее.

Экспэрты назвалі сем нізкакаларыйных прысмакаў. Гэтыя дэсерты падыдуць нават тым, хто худнее.

Праз наяўнасць пекціну і жэлаціну мармелад не толькі смачны, але і карысны. Пры выбары гэтага прадукту варта надаць увагу яго складу, піша сайт orthodox.od.ua.

Наступны карысны слодыч - гэта марозіва, бо ў ім маецца вялікая колькасць кальцыю, неабходнага для зубоў і пазногцяў. Вядома, злоўжываць ласункам не рэкамендуецца. Для тых, хто худнее, яго можна есці два разы на тыдзень, невялікімі порцыямі.

Альтэрнатыўным дэсертам для тых, хто худнее, стане замарожаны ёгурт, у які можна дадаць садавіну, ягады і арэхі. Вялікую карысць арганізму прынясе ўжыванне тварагу. Нятлусты малочны прадукт з лыжкай мёду і кавалачкамі банана паслужыць выдатным пажыўным дэсертам.

Цёмны шакалад - выратавальны варыянт для ласуноў. У адрозненне ад малочнага, у ім не так шмат цукру і ён багаты антыаксідантамі. Таксама вядома, што гэты прадукт добрай якасці карысны для зубоў. Горкі шакалад перашкаджае ўтварэнню налёту.

Сухафрукты ўважаюцца за прыродны салодкі ласунак, вельмі пажыўны і без утрымання вялікай колькасці калорый. Калі моцна хочацца салодкага, то варта звярнуць увагу на кавалачкі сушанага ананаса, разынак або абрыкосаў.

І яшчэ варта ўзгадаць у гэтым спісе пасцілу, у склад якой уваходзяць яблыкі і яечны бялок. Калі выбіраць яе з цукразамяняльнікам, то можна быць спакойным за фігуру.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках