20 красавiка 2024, Субота, 1:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Сібіры не сціхаюць лясныя пажары

13
У Сібіры не сціхаюць лясныя пажары

Паводле розных звестак, сёння на ўсходзе Расеі гараць лясы на тэрыторыі ад 2,5 мільёна да 4,5 мільёна гектараў.

Плошча лясных пажараў у Сібіры прадаўжае павялічвацца. Пра гэта паведаміла расейскае федэральнае агенцтва «Авіялесаахова», піша zn.ua.

За мінулыя дні плошча пажараў узрасла на 23 тысячы гектараў, а пажараў на аддаленых тэрыторыях, дзе тушэнне не праводзяць - на 45 тысяч гектараў.

Згодна са спадарожнікавымі звесткамі агенцтва «Раслесгас», на сёння пажар ахапіў усяго 4,5 мільёна гектараў, у афіцыйнай зводцы «Авіялесааховы» прыводзіцца лічба 2,51 мільёна гектараў.

У расейскім прадстаўніцтве міжнароднай арганізацыі Greenpeace паведамілі, што пры гэтым тушаць пажары на тэрыторыі толькі 140,2 тысячы гектараў, што складае шэсць адсоткаў плошчы пажараў.

Лясныя пажары ў Сібіры прадаўжаюцца ўжо некалькі тыдняў. Большасць пажараў ахапілі тэрыторыі Іркуцкай вобласці, Краснаярскага краю і Якуціі.

Дым ад пажараў у Сібіры дасягнуў тэрыторыі амерыканскага штата Аляска і заходняга ўзбярэжжа Канады. Таксама дым адчулі жыхары Манголіі і Казахстана.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках