19 красавiка 2024, Пятніца, 14:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фермер: саспелыя памідоры ніхто не бярэ нават па 20 капеек

38
Фермер: саспелыя памідоры ніхто не бярэ нават па 20 капеек

У Беларусі - празмернасць айчынных памідораў.

Пакуль дачнікі дрыжаць над кожным кусцікам сваіх памідораў, абараняючы іх ад фітафторы і іншых пошасцяў, на Палессі агароднікі гатовыя выкідваць добрыя саспелыя таматы на сметнік, піша kp.by.

Выгадавалі столькі, што і самім не з'есці, і не прадаць. Закупачныя кошты памідораў у Альшанах і іншых населеных пунктах Столінскага раёна ўпалі да 30 капеек за кілаграм і нават з такімі коштамі таматы немагчыма прадаць - няма пакупніка. Гаспадары непатрэбнай нікому гародніны пагражаюць выкінуць сваю прадукцыю на сметнік і выкласці фота ў інтэрнэт, як паступілі з трускалкамі суседзі з Лунінецкага раёна. Так палешукі спадзяюцца прыцягнуць увагу кіраўніцтва краіны да даўно наспеўшай праблемы перапрацоўкі айчыннай прадукцыі.

БЕЛАРУСКІЯ ЧЫРВОНЫЯ ПАМІДОРЫ - САМЫЯ ДАСТУПНЫЯ Ў КОШЦЕ НА КАМАРОЎЦЫ.
ФОТА: РАІСА ЮДЗІНА

Аднак Іван Грыб, дырэктар найбуйнейшай на Століншчыне фермерскай гаспадаркі «Альшаны», сітуацыю не драматызуе.

- Так, кошты памідораў сапраўды ўпалі празмерна. Проста попыту няма. Так кожны год у жніўні бывае. Але ў ліпені на памідорах вельмі добра зарабілі. Быў такі попыт, і кошты добрыя. У нас бралі па 1,8 і 1,5 руб за кілаграм. Цяпер ружовыя памідоры прадаём па 90 капеек, чырвоныя - па 60, - распавёў у тэлефоннай размове Іван Васільевіч. - У ліпені адгружалі па фуры на дзень, цяпер - некалькі фур на тыдзень.

У фермерскай гаспадарцы памідоры ў асноўным бярэ Расея. Беларускіх аптовых пакупнікоў, са слоў гаспадара, менш, але сярод іх ёсць і буйныя гандлёвыя сеткі. Перавагу аддаюць моцным памідорам, якія даўжэй захоўваюцца.

- У некаторых людзей таматы пераспяваюць. Чакаюць, што кошты падымуць, не здымаюць плады, а даражэй ніхто не купляе. Памідоры пераспяваюць і знікаюць, - тлумачыць падзенне попыту Іван Грыб. - І аддавалі б танней, а ніхто не бярэ. Іх жа яшчэ везці трэба, прадаваць, а яны ўжо мяккія становяцца. Ды і празмернасць ужо. Чалавек еў памідоры, а потым хоча і перац з'есці, і кабачок, і баклажан.

- Што ж усё ж рабіць, каб беларускія памідоры не знікалі?

- Добра, каб былі перапрацоўчыя вытворчасці - соус рабіць, яшчэ што-небудзь. Навошта аднекуль везці? Трэба, каб хтосьці гэтым заняўся.

З буйным вытворцам больш ахвотна працуюць такія ж маштабныя аптавікі, якія самі прыязджаюць па тавар і бяруць яго адносна нядрэнным коштам. А хтосьці, ратуючы ўраджай, едзе прадаваць свае памідоры за 300 кіламетраў.

На Камароўскім рынку ў Менску цяпер у пераважнай большасці прадаюць беларускія памідоры. У асноўным з Пінскага раёна. Чырвоныя прадаюцца па 1,50 руб, жоўтыя - ад 2 да 3,50 руб за кілаграм. Ружовыя крыху даражэйшыя. У адным месцы ўбачыла рэкордны для беларускіх таматаў кошт 5 рублёў. Але вельмі вялікія! І з рэкламным суправаджэннем: «салодкія, мясістыя, хатнія».

Пінчукі самі прывозяць у Менск свае памідоры. Яны таксама пацвярджаюць, што падзенне коштаў таматаў у пачатку жніўня - традыцыйная штогадовая з'ява, да якой яны ставяцца па-філасофску спакойна. Да таго ж, са слоў прадаўца Уладзіміра, у іх закупачныя кошты - 50 капеек за кілаграм.

А вось і памідоры са Столінскага раёна!

- Ды ўсё як заўсёды ў жніўні! - пацвярджае інфармацыю Аляксандр, які прывозіць свае памідоры ў Менск некалькі разоў на тыдзень. - Вось такі (ён паказвае саспелы чырвоны памідор - рэд.) ужо не бяруць. Нават па 20 капеек. Трэба, каб даўжэй ляжаў, а ён не будзе. А вось такі (у руцэ Аляксандра злёгку недаспелы памідор. Бяруць. І «чорны прынц» бяруць. Па 50 капеек.

ЛЕДЗЬ-ЛЕДЗЬ НЕДАСПЕЛЫЯ ПАМІДОРЫ (СПРАВА) АПТОВЫЯ ПАКУПНІКІ БЯРУЦЬ АХВОТНА, А САСПЕЛЫЯ (ЗЛЕВА) ІМ НЕ ПАТРЭБНЫЯ.
ФОТА: РАІСА ЮДЗІНА

- Дык няўжо і праўда ў вас памідоры выкідваюць? Хоць бы свінням скормлівалі…

- Выкідваюць. Свінні не ядуць. Парачка свіней не можа з'есці тону памідораў.

У краме кошт беларускіх памідораў у пяць разоў вышэйшы за закупачны

У крамах вядомай гандлёвай сеткі беларускія чырвоныя памідоры мы знайшлі за 2,69 руб пры закупачным кошце 50 капеек, накрутка нядрэнная. Па 4,69 прапануюць вырашчаныя ў Беларусі ружовыя памідоры, па 5,99 руб - жоўтыя. Канкурэнцыю айчынным таматам складаюць гішпанскія па 2,99 руб і галандскія па 3,19 руб.

Украінскія памідоры ёсць на Камароўцы. Па колькасці яны саступаюць беларускім, а кошты практычна такія ж - ад 1,50 руб толькі ў адным месцы сустрэлася спроба вялага дэмпінгу - 1,49 руб.

Ва Украіне, дарэчы, сёлета сітуацыя нетыповая. Паводле інфармацыі fermer.blog, вялікія цяплічныя гаспадаркі ўзнялі адпускныя кошты і прапануюць памідоры па 28 - 30 грыўняў за кілаграм (1,07/1,14 даляра), што амаль удвая вышэй леташніх. У Кіеве кошты даходзяць да 60 грыўняў за кіло. Экспэрты звязваюць падаражанне з непагаддзю: спякота і моцныя ліўні прывялі да вялікіх страт ураджаю ў адкрытым грунце. У кошт вырашчаных у цяпліцах памідораў закладваюцца сур'ёзныя выдаткі на электраэнэргію і ацяпленне.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках