21 жнiўня 2019, Серада, 22:43
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Навукоўцы развянчалі адзін з самых папулярных міфаў пра каву

6
Навукоўцы развянчалі адзін з самых папулярных міфаў пра каву

Амерыканскія навукоўцы вывучылі ўплыў алкаголю, кафеіну і нікаціну на сон.

Вынікі даследавання апублікаваныя ў навуковым часопісе Sleep, паведамляе ria.ru.

Паводле высноў спецыялістаў, ужыванне кавы ці гарбаты за чатыры гадзіны да сну не аказвае негатыўнага ўздзеяння на чалавека. Пры гэтым нікацін павышае рызыку бессані.

У даследаванні ўдзельнічалі 785 чалавек, за станам якіх назіралі на працягу больш за пяць тысяч дзён. Удзельнікі эксперыменту запісвалі ў дзённік колькасць выпітых напояў з утрыманнем кафеіну і алкагольных напояў, а таксама выпаленых перад сном цыгарэт.

Пры гэтым навукоўцы адзначаюць, што ў даследаванні не ўлічваліся індывідуальныя асаблівасці, якія могуць аказваць уплыў на якасць сну.