28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«У Беларусі кошты звычайна павышаюцца пасля летняга зацішша»

1
«У Беларусі кошты звычайна павышаюцца пасля летняга зацішша»

Экспэрт тлумачыць, як гэта можа паўплываць на эканоміку, і пры чым тут «мёртвы сезон».

Старшыня праўлення Нацбанка чакае далейшага запаволення інфляцыйных працэсаў у другім паўгоддзі гэтага года. Што гэта за фактары? Наколькі апраўданыя чаканні Паўла Калавура?

Доктар эканамічных навук прафесар Барыс Жаліба не падзяляе ўпэўненасці кіраўніка галоўнага банка краіны, бо інфляцыя шмат у чым носіць сезонны характар, піша zautra.by.

- Практычна кожны год у жніўні яна памяншаецца і нават пераходзіць у дэфляцыю. Спее ўраджай, які ўлічваюць у кошыку інфляцыйных тавараў і паслуг, ідзе зніжэнне коштаў на плодаагароднінную прадукцыю. Акрамя таго, у «мёртвы сезон» памяншаецца попыт, бо шмат беларусаў з'язджае ў паўднёвыя краі і гэтак далей. Потым інфляцыя расце і да Новага года падымае галаву. Можа, Калавур цяпер натхнёны, таму што ў летнія месяцы інфляцыйныя тэмпы на мінімуме, і думае, што ў другім паўгоддзі яны таксама будуць зніжацца.

Калі Нацбанк разлічвае весці ўмерана жорсткую грашова-крэдытную палітыку, то, можа, гэта і атрымаецца. Яго ўпэўненасць падмацоўваецца тым, што пастанова НБ знізіць на 0,5% стаўку рэфінансавання з 10% да 9,5% звязана з упэўненасцю НБ, значыць, будзе патанненне крэдытаў, але яны не асцерагаюцца, што гэта падштурхне інфляцыйныя працэсы.

Наогул, вельмі ўплывовыя знешнія фактары. Цяжка прагназаваць, які будзе сусветны кошт нафты, газу. І калі гэтыя цэны вырастуць, мы прынясём сабе імпартную інфляцыю. Фінансавая сітуацыя ў эканоміцы застаецца напружанай, запазычанасць прадпрыемстваў банкам расце, заробкі таксама растуць, і, магчыма, з набліжэннем парламенцкіх выбараў іх адміністрацыйным рэсурсам яшчэ падштурхнуць.

Таму ў мяне пытанне, чаму Калавур так упэўнены, што менавіта ў другім паўгоддзі інфляцыя будзе ісці ўніз. Да снежня ў нас кошты звычайна павышаюцца пасля летняга зацішша.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках