24 красавiка 2024, Серада, 10:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Археолагі знайшлі на дне возера ў Польшчы наканечнік дзіды, які належаў вікінгам

1
Археолагі знайшлі на дне возера ў Польшчы наканечнік дзіды, які належаў вікінгам
Фота: B. Kontny

Знаходка была зробленая падчас падводных даследаванняў у возеры Лубанова.

Польскім археолагам удалося знайсці жалезны наканечнік дзіды даўжынёй 30 см, які належаў вікінгам, піша nua.in.ua.

Знаходка была зробленая падчас падводных даследаванняў у возеры Лубанова ў Заходнепаморскім ваяводстве Польшчы. Навуковыя пошукі там з 2015 года праводзіць Інстытут археалогіі Варшаўскага ўніверсітэта. За мінулыя гады ім атрымалася «вылавіць» некалькі сотняў цікавых прадметаў, аднак гэты сезон навукоўцы ацэньваюць як найбольш удалы.

«Мы выявілі мноства ўнікальных старых рэчаў. Сярод іх ёсць вельмі незвычайныя, вялікі, наканечнік дзіды, які складаецца з двух частак», - распавёў кіраўнік даследавання, доктар навук Барташ Контны. Як уважаюць навукоўцы, наканечнікам дзіды карысталіся ў перыяд ранняга Сярэднявечча (X-XII), пра што сведчыць тэхналогія яго вырабу і характэрная шырокая ўтулка, якая насаджвалася на дрэўца.

Нечаканасцю для археолагаў стала таксама форма наканечніка, якая нагадвае падзелены звужэннем двухстворкавы ліст, адна частка якога павернутая на 90 градусаў адносна іншай. «Магчыма, такі наканечнік з двух частак павінен быў надаваць дзідзе кручэнне. Дзякуючы гэтаму яна ляцела больш дакладна. А калі яна трапляла ў цэль, то рабіла паўабарот, праз гэта ўдар быў больш разбуральным», - растлумачыў Контны.

На тэрыторыі сучаснай Польшчы ў тыя далёкія часы наканечнікаў такога тыпу не было. Вядома, што іх тады выраблялі вікінгі, а падвойныя наканечнікі знаходзілі на тэрыторыі гарадзішча Хедэбю, размешчанага на поўначы Нямеччыны на мяжы з Даніяй. У эпоху росквіту вікінгаў гэта быў найбуйнейшы горад на поўначы Еўропы, важнейшы гандлёвы цэнтр.

Раней у возеры Лубанова археолагі знаходзілі жалезныя сярэднявечныя сякеры з рознай сімволікай. Навукоўцы мяркуюць, што зброю кідалі ў гэта возера наўмысна падчас нейкіх рэлігійных рытуалаў. Даследчыкі звязваюць гэты абрад з пачаткам распаўсюджвання ў гэтых месцах хрысціянства.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках