24 красавiка 2024, Серада, 4:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лагічныя паводзіны малпы выклікалі захапленне ў Сеціве

4
Лагічныя паводзіны малпы выклікалі захапленне ў Сеціве
ФОТА: АР

Жывёла паклапацілася пра экалогію і дабрабыт горада ў Індыі.

Паводзіны малпы ў індыйскім горадзе Врындавана выклікалі ў карыстальнікаў сеціва захапленне. Ролік з жывёлай з'явіўся ў Twitter, піша korrespondent.net.

На роліку бачна, як малпа забралася на выступ на сцяне каля гарадскога крана. Жывёла п'е ваду, а затым закручвае кран.

Карыстальнікі сеціва прыйшлі ў захапленне ад такіх паводзін малпы.

Некаторыя адзначылі, што жывёла паводзіць сябе куды больш разумна за некаторых людзей і дадалі, што «гэта вялікі ўрок ад нашага старажытнага сваяка».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках