25 красавiка 2024, Чацвер, 0:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі падчас выпрабавання ракеты адбыўся выбух

У Расеі падчас выпрабавання ракеты адбыўся выбух

Загінулі два чалавекі.

Выбух на тэрыторыі вайсковага палігона ў Архангельскай вобласці адбыўся падчас выпрабавання вадкаснага рэактыўнага рухавіка. Пра гэта РБК паведамілі ў Мінабароны Расеі.

Са звестак міністэрства, ад атрыманых траўмаў загінулі два чалавекі. Шэсць вайскоўцаў і прадстаўнікоў прадпрыемства-распрацоўшчыка атрымалі траўмы.

Мінабароны паведамляе, што пацярпелых накіравалі ў медустановы і надалі ім медыцынскую дапамогу. Дзе менавіта адбыўся інцыдэнт, міністэрства не ўдакладняе. Раней крыніцы інфармагенцтваў паведамлялі, што гаворка ідзе пра пасёлак Нёнакса.

Telegram-канал Mash са спасылкай на экстранныя службы таксама пісаў, што радыяцыйны фон у населеным пункце перавышаны ўтрая. У вайсковым міністэрстве гэтую інфармацыю зняпраўдзілі, адзначыўшы, што выкідаў радыяцыі і шкодных рэчываў не было.

Крыніца ТАСС раней паведамляла, што адбыўся пажар на судне на тэрыторыі вайсковай часткі пад Северадзвінскам. Губернатар рэгіёну Ігар Арлоў заявіў агенцтву, што эвакуяваць насельніцтва праз інцыдэнт не патрабуецца.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках