29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі сабраўся зрабіць з Украіны «магніт для інвестыцый»

6
Зяленскі сабраўся зрабіць з Украіны «магніт для інвестыцый»
УЛАДЗІМІР ЗЯЛЕНСКІ

Прэзідэнт Украіны чакае, што эканоміка краіны будзе расці на ўзроўні 5-7% ВУП.

Украіна ў найбліжэйшыя пяць гадоў правядзе маштабную прыватызацыю, створыць канкурэнтныя правілы працы на энэргетычных рынках і спросціць правілы вядзення бізнэсу, піша unian.net.

Пра гэта падчас украінска-турэцкага бізнэс-форуму ў Стамбуле заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. «Мы правядзем вялікую прыватызацыю і прададзім эфектыўным інвестарам сотні цікавых аб'ектаў, створым нармальныя канкурэнтныя правілы працы на энэргетычных рынках і спросцім правілы вядзення бізнэсу, прыбраўшы абмежаванні ў сферах працоўных дачыненняў і перамяшчэння капіталу», - сказаў ён. З ягоных слоў, гэтыя і шэраг іншых дзеянняў улады павінны зрабіць Украіну «магнітам для інвестыцый». Як паведамляў УНІАН, прэзідэнт Зяленскі чакае, што ў наступныя гады эканоміка Украіны будзе расці на ўзроўні 5-7% ВУП.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках