29 сакавiка 2024, Пятніца, 5:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Глеб афіцыйна перайшоў у «Іслач»

7
Аляксандр Глеб афіцыйна перайшоў у «Іслач»
АЛЯКСАНДР ГЛЕБ

Беларускі футбаліст будзе выступаць за «ваўкоў».

Беларускі хаўбек Аляксандр Глеб стаў гульцом «Іслачы», паведамляе прэс-служба «ваўкоў».

Аляксандр Глеб вядомы па выступах за БАТЭ, «Штутгарт», лонданскі «Арсенал», «Барселону», «Бірмінгем», «Вольфсбург», «Крылы Саветаў», «Каньяспор» і «Генчлербірлігі». За сваю багатую кар'еру Глеб шэсць разоў прызнаваўся найлепшым гульцом Беларусі (2002, 2003, 2005, 2006, 2007, 2008), станавіўся пераможцам Лігі чэмпіёнаў (2009), чэмпіёнам Гішпаніі (2009), чэмпіёнам Беларусі (1999, 2012, 2013, 2015, 2016, 2018), уладальнікам Кубка Гішпаніі (2009), уладальнікам Кубка ангельскай лігі (2011), срэбраным прызёрам чэмпіянату Нямеччыны (2003), бронзавым прызёрам чэмпіянату Англіі (2008).

Глеб - першы беларускі футбаліст, які сыграў у фінале Лігі чэмпіёнаў. Здарылася гэта ў 2006 годзе, калі Аляксандр гуляў у лонданскім «Арсенале». Праз тры гады ў складзе «Барселоны» паўабаронца перамог у самым прэстыжным еўрапейскім клубным футбольным турніры.

З 2001 года выступае ў складзе нацыянальнай каманды Беларусі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках