29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Глеб: Адчуваю, што магу быць карысны «Іслачы»

6
Аляксандр Глеб: Адчуваю, што магу быць карысны «Іслачы»
ФОТА З САЙТА PRESSBALL.BY

Беларускі паўабаронца распавёў пра пераход у новы клуб.

- Для мяне гэта новы выклік. Я прыходжу ў дынамічна развіты футбольны клуб. Добра ведаю кіраўніка клуба, вельмі сябрую з трэнерскім штабам "Іслачы". З гэтай камандай у мяне заўсёды былі цёплыя стасункі. Калі знаходзіўся без клуба, я падтрымліваў форму з "ваўкамі". Мне падабаецца абстаноўка ў камандзе: тут файны калектыў, выдатная атмасфера і добрыя ўмовы для працы.

Раней я заўсёды быў толькі футбалістам, таму іншыя клубныя працэсы мяне не цікавілі, ды і я ад іх абстрагаваўся. Але я адчуваю, што магу быць карысны футбольнаму клубу "Іслач". Калі будзе дазваляць здароўе, то буду дапамагаць камандзе на футбольным полі. Таксама ёсць жаданне паспрабаваць сябе ў новай ролі: хачу паглядзець, у якім кірунку мне рухацца далей. Магчыма, мне спадабаецца быць спартовым дырэктарам. Можа быць, неўзабаве галоўным трэнерам, ці ўвогуле кіраўніком. Я хачу застацца ў нашым футболе і дапамагаць яму развівацца. Вельмі хачу дапамагаць "Іслачы" ў шмат якіх кампанентах. У мяне ўжо ёсць некалькі ідэй.

- Можаце іх агучыць?

- Напрыклад, адправіць трэнерскі штаб на стажыроўкі ў замежныя каманды, каб трэнеры "Іслачы" там навучаліся, атрымлівалі новы досвед і веды. Магчыма, дамовіцца аб супрацоўніцтве ДЮСШ "Іслач" з замежнымі футбольнымі акадэміямі. У мяне ёсць цікавыя планы, як гэта ажыццявіць. Увогуле, хачу папрацаваць у гэтым кірунку. Ёсць велізарнае жаданне дапамагчы клубу зрабіць наступны крок у развіцці.

- Ці доўга ішлі перамовы з нагоды вашага кантракту?

- Фінансавае пытанне мяне наогул не цікавіла. Для мяне самае галоўнае - гэта сям'я. Зусім нядаўна ў мяне нарадзілася яшчэ адное дзіця. Мне важна, што сям'я будзе побач са мной, а я ў гэты час буду працаваць і развівацца. Яшчэ я бачу, як развіваецца футбольны клуб "Іслач": ідзе будаўніцтва ўласнай базы, з кожным годам павялічваецца колькасць дзяцей, якія займаюцца ў ДЮСШ "Іслач", - цытуе Глеба прэс-служба клуба.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках