20 красавiка 2024, Субота, 6:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі асілак ссуне 15 цягачоў МАЗ дзеля сусветнага рэкорду

9
Беларускі асілак ссуне 15 цягачоў МАЗ дзеля сусветнага рэкорду
ЗМІЦЕР БЕЛАЙЦ
ФОТА: BELTA.BY

Паглядзець на штуку можна 9 жніўня а 14.00 на пляцоўцы каля цэнтральнай прахадной МАЗ.

Зрушыць з месца 15 трохвосевых цягачоў МАЗ збіраецца беларускі асілак Дзмітрый Белайц. Калі гэтая спроба будзе паспяховай, то будзе ўсталяваны сусветны рэкорд. Паглядзець на штуку можна 9 жніўня а 14.00 на пляцоўцы каля цэнтральнай прахадной МАЗ (вуліца Сацыялістычная, 2). Падзея прысвечаная 75-годдзю Менскага аўтамабільнага завода, піша tut.by.

Асілак паспрабуе зрушыць 15 грузавікоў МАЗ-643028 з рухавікамі Weichai, злучаных паміж сабой траламі. Кожны аўтамабіль важыць амаль 10 тон, а маса ўсёй калоны машын перавысіць 145 тон. Працягнуць яе плануецца на 5-7 метраў. Штука такога маштабу выконваецца ўпершыню.

Рэкорд плануе ўстанавіць ганаровы старшыня Беларускай федэрацыі сілавога шматборства і гендырэктар ТАА «МТЗ Сібір» Дзмітрый Белайц. Волат родам з Гарадзенскай вобласці доўгі час займаўся дзюдо і самба, нават выступаў за нацыянальную каманду, а потым захапіўся сілавым экстрымам. Раней разам з напарнікам Міхаілам Шыўляковым ён працягнуў самы вялікі трактар у свеце.

Стаць сведкам штукі зможа кожны ахвотны. На пляцоўку будуць пускаць бясплатна, але з просьбай трымацца на бяспечнай адлегласці.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках