16 красавiка 2024, aўторак, 18:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Слоніме «партызаны» перакладаюць на беларускую расейскамоўнае графіці

6
У Слоніме «партызаны» перакладаюць на беларускую расейскамоўнае графіці

Графіці з'явіліся да Дня пісьменства.

Расейскамоўнае графіці да Дня пісьменства ў Слоніме перарабляюць, расейскамоўны надпіс мяняюць беларускамоўным, перадае «Радыё Свабода».

Фатафакт з гэтых працаў, якія адбываліся ўначы зьмясьціла ў інстаграме «Газета Слонімская».

Раней у Слонімскім райвыканкаме Свабодзе казалі, што «дзеля захаваньня нацыянальна-моўнай згоды ў грамадзтве» пакінуць расейскамоўнае графіці, але створаць адмысловае графіці да Дня беларускага пісьменства. На ім будзе выява Францыска Скарыны і надпіс на беларускай мове. Пра гэта казала карэспандэнту Свабоды начальніца аддзелу ідэалягічнай працы і па справах моладзі райвыканкаму Натальля Юньчыц. Які будзе надпіс, яна не паведаміла.

У чым канфлікт і чаму мы пра гэта пішам

Да Дня беларускага пісьменства ў цэнтры Слоніма намалявалі графіці — выяву тэатру Міхала Казіміра Агінскага. Надпіс на графіці зрабілі па-расейску.

Аляксей Дужы ў траўні зьвярнуўся ў Слонімскі райвыканкам, каб надпіс перарабілі на беларускі. Яму паабяцалі, што выправяць расейскамоўны надпіс на беларускамоўны да 1 чэрвеня.

Аднак гэта не было зроблена. Намесьніца старшыні Слонімскага райвыканкаму Тэрэса Юшкевіч адказала Аляксею Дужаму, што надпіс вырашылі захаваць па-расейску «дзеля захаваньня нацыянальнай-моўнай згоды ў грамадзтве».

Гэта абурыла людзей яшчэ больш. У інтэрнэце зьявілася пэтыцыя з патрабаваньнем выправіць надпіс. «Слонім моцна зрусыфікаваны горад, бальшыня шыльдаў у ім падпісаныя па-руску, знак на ўезьдзе ў горад рускамоўны, рускамоўныя нават надпісы на табло аўтобусаў. Па ўсім відаць, гэта сыстэматычнае стаўленьне ўладаў гораду па русыфікацыі асяродзьдзя, не спыняе нават Год малой радзімы і Дзень беларускага пісьменства», — пішуць аўтары пэтыцыі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках