25 красавiка 2024, Чацвер, 15:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праз цыклон «Хаўер» у Віцебскай вобласці масавыя перабоі з электрычнасцю

2
Праз цыклон «Хаўер» у Віцебскай вобласці масавыя перабоі з электрычнасцю

Перабоі ў электразабеспячэнні адчуваюць жыхары 134 населеных пунктаў.

У «Віцебскэнэрга» паведамілі, што ўночы 9 жніўня цыклон Xaver стаў прычынай «тэхналагічных парушэнняў у працы электрасеткавага комплексу вобласці».

Паводле інфармацыі дзяржаўнага прадпрыемства, на 8:00 «аператыўна адноўлена электразабеспячэнне 876 населеных пунктаў вобласці», паведамляе «Белсат».

«Перабоі ў электразабеспячэнні адчуваюць спажыўцы 134 населеных пунктаў. У асноўным гэта невялікія вёскі (да 50 жыхароў), куды для правядзення рамонтных работ неадкладна быў адпраўлены аператыўны персанал. Часовыя адключэнні закранулі населеныя пункты практычна ўсіх раёнаў Віцебскай вобласці», - адзначаюць у «Віцебскэнэрга».

У РУП «Віцебскэнэрга» створаны сітуацыйны штаб для каардынацыі работ ліквідацыі аварыйных адключэнняў. Над аднаўленнем электразабеспячэння працуе сумарна больш за 500 чалавек, 129 брыгад, задзейнічаны 152 адзінкі спецтэхнікі.

Раней сіноптыкі паведамлялі, што 8-9 жніўня проліўні, навальніцы і парывісты вецер прынясе ў Беларусь цыклон Xaver.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках