23 жнiўня 2019, Пятніца, 11:25
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Праз падвышэнне радыяцыйнага фону на поўначы Расеі раскупілі ўвесь ёд

11
Праз падвышэнне радыяцыйнага фону на поўначы Расеі раскупілі ўвесь ёд

Жыхары Архангельска і Северадзвінска не вераць заявам уладаў пасля НЗ на вайсковай базе.

У Архангельску і Северадзвінску з прылаўкаў аптэк знік ёд. Такі попыт фармацэўты тлумачаць учарашнім здарэннем на вайсковай базе ў паселішчы Нёнакса, дзе адбыўся выбух і пажар на сакрэтным аб'екце. Пра гэта паведаміў мясцовы рэсурс 29.ru, паведамляе «Белсат».

За два кіламетры ад пасёлка Нёнакса з 50-х гадоў XX стагоддзя быў арганізаваны марскі палігон для выпрабавання балістычных ракет для атамных падводных лодак, раён вакол яго з'яўляецца закрытай зонай. Пасля выбуху 8 жніўня прэс-служба адміністрацыі Северадзвінска паведаміла пра «кароткачасовае падвышэнне радыяцыйнага фону».

Журналісты 29.RU звярнуліся ў 15 аптэк, і нават там, дзе тавар быў, прызналі, што пасля выбуху назіраецца асабліва вялікі попыт на ёд.

Кіраўнік праекта энэргетычнага аддзела расейскага аддзялення Greenpeace Рашыд Алімаў паведаміў 29.RU, што ёд п'юць звычайна ў выпадку аварыі на атамных электрастанцыях, бо «ў гэтым выпадку ў ліку іншых радыенуклідаў у паветра трапляе малажывучы ёд»:

«А паколькі мы ўсе, як правіла, маем ёдадэфіцыт, то ў такой сітуацыі гэты радыеактыўны ёд трапляе ў наш арганізм. Пасля Чарнобыля праз гэта было падвышэнне колькасці захворванняў на рак шчытападобнай залозы. Але тут зноў жа трэба разумець, якія рэчывы патрапілі ў паветра. Калі гэты ёд не трапіў у атмасферу, то піць ёд не мае сэнсу».