22 жнiўня 2019, Чацвер, 21:56
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Жыхар Салігорскага раёна напаў на міліцыянта

Жыхар Салігорскага раёна напаў на міліцыянта

Інцыдэнт адбыўся падчас праверкі.

Міліцыя шукае 45-гадовага Дзмітрыя Байраша, жыхара вёскі Вялікі Рожан Салігорскага раёна. Увечары 8 жніўня падчас праверкі на месцы жыхарства ён выкарыстаў фізічную сілу ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі ды ўцёк. Яго шукаюць, паведамляе tut.by.

Прыкметы: на выгляд 45-50 гадоў, рост пад 175-180 см, каржакаватага целаскладу, на правым вуху рана.

Быў адзеты: штаны цёмна-зялёнага колеру, на штанах латкі ў раёне каленяў, куртка цёмна-зялёнага колеру, шлапакі.

Перасоўваецца на ровары. Пры сабе можа мець паляўнічую гладкаствольную стрэльбу.

Мужчына стаіць на ўліку ў міліцыі як асоба, асуджаная да абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу.