24 красавiка 2024, Серада, 12:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыетолагі назвалі карысныя ўласцівасці вінаграду

3
Дыетолагі назвалі карысныя ўласцівасці вінаграду

У свеце налічваецца не менш за 10 000 гатункаў вінаграду.

Навукоўцы выявілі, якія змены адбываюцца з арганізмам пасля штодзённага ўжывання вінаграду. Вінаград мае не толькі выдатны смак, але і ўнікальныя ўласцівасці, патрэбныя для здароўя, піша lenta.ua.

У гэтай папулярнай садавіне ўтрымліваецца тыямін, калій, марганец, рыбафлавін, медзь, вітамін В6 і вітаміны групы К і С. Пералічаныя рэчывы дазваляюць знізіць рызыку з'яўлення пухлін, дыябету, сэрцава-судзiнных захворванняў.

Ягады багатыя антыаксідантамі. Асабліва шмат гэтых элементаў у чырвоных гатунках вінаграду. Антыаксіданты спрыяюць умацаванню імуннай сістэмы і неабходныя для прафілактыкі анкалагічных захворванняў.

Калі штодня, цягам двух месяцаў ужываць вінаград, можна ўзбагаціць арганізм абалонінай, мінераламі, вітамінамі і бялком.

Вінаград - выдатны сродак для прафілактыкі шматлікіх хвароб, паляпшэння памяці і працягласці жыцця, адзначылі спецыялісты.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках