20 красавiка 2024, Субота, 5:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзе беларускія прадпрымальнікі хутчэй за ўсё сыходзяць з рынкаў

1
Дзе беларускія прадпрымальнікі хутчэй за ўсё сыходзяць з рынкаў
ФОТА: BYMEDIA

У чым розніца паміж Берасцем і Магілёвам, і да каго ў гэтым пытанні бліжэй Менск?

Рынкі, як месца гандлю ў Беларусі, з кожным годам губляюць сваю прывабнасць для пакупнікоў і, як следства, арандатараў з ліку прадпрымальнікаў. На канец мінулага года фактычнага выкарыстання гандлёвых месцаў на іх складаў 68,9%, піша «Завтра твоей страны».

Паводле інфармацыі даследавання Белстата, на канец 2018 года на ўсіх рынках краіны існавала 85,134 тысячы гандлёвых месцаў і аб'ектаў. Але для гандлю фактычна выкарыстоўвалася толькі 2/3 з іх - 58,672 тысячы павільёнаў.

Хутчэй у краіне зыход прадпрымальнікаў з рынкаў адбываецца на Берасцейшчыне. У названы перыяд у рэгіёне паводле прызначэння выкарыстоўвалася 9,89 тысяч месцаў, што склала прыкладна палову (54,5%) ад наяўнага фонду.

Павольней за ўсіх пакупнікі і прадпрымальнікі сыходзяць з рынкаў Магілёўскай вобласці. На канец мінулага года там гандлявалі з 7,6 тысячы павільёнаў, і гэта самы высокі ўзровень фактычнага выкарыстання - 82,1%.

Больш за ўсё гандлёвых месцаў, дзякуючы размяшчэнню ў Менскім раёне самага буйнога рынкавага комплексу ў краіне Гандлёвага дома «Ждановічы», знаходзіцца ў Менскай вобласці. З 15,397 тысячы гандлёвых месцаў Меншчыны было задзейнічанае 10, 345 тысячы пляцовак, што склала 67,2% ад фонду.

Што цікава, у Менску, які знаходзіцца на апошнім месцы ў краіне ў колькасці рынкавых месцаў (5,161 тысячы), адсотак іх выкарыстання застаецца досыць высокім. Ён вышэйшы за сярэдні па краіне і, больш за тое, у гэтым паказчыку (78%) Менск саступае толькі Магілёўшчыне.

Для параўнання: фактычнае выкарыстанне месцаў галоўнымі канкурэнтамі рынкаў - гандлёвымі цэнтрамі Беларусі - агулам склала ў 2018 годзе 79,6%. У Менску гэты паказчык дасягнуў 80,7%, а самае высокае фактычнае выкарыстанне плошчаў гандлёвых цэнтраў на Гомельшчыне - 90,1%.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках