25 красавiка 2024, Чацвер, 5:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: Віцебскі пад'езд падчас непагадзі ператварыўся ў аквапарк

4
Відэафакт: Віцебскі пад'езд падчас непагадзі ператварыўся ў аквапарк

Наступствы цыклона Xaver.

Учора цыклон Xaver даваў жару ўсёй краіне: прайшоў моцны дождж з парывістым ветрам, затапіла аўтадарогі ва ўсіх буйных гарадах Беларусі, піша «Онлайнер».

Пасля дажджу на вуліцы высыпалі людзі са смартфонамі і пачалі выкладваць сусветны патоп у сетку, знайшліся нават весялуны, якія зладзілі ў лужыне чыл у купальніках, на надзіманых колах і з гумовым фламінга (фота стала вірусным).

Але жыхарам шматкватэрнага дома ў Віцебску, на вуліцы Цітова, 16, было не да смеху, хоць падчас моцнага дажджу другі пад'езд дома чымсьці нагадваў аквапарк. Вада цякла з дзевятага да першага паверха па перакрыццях столі, праз ліфтавую шахту і, вядома, трапляла ў кватэры. Жыхары неаднаразова тэлефанавалі ў ЖЭС, аднак яго супрацоўнікі не з'явіліся на выклік. Пра гэта сёння піша супольнасць у «Вконтакте» «Гэта Віцебск, дзетка! [Тыповы Віцебск]» і публікуе відэа вельмі маштабнага патопу.

Беларускія камунальнікі схільныя пачынаць рамонт даху перад дажджом, але такога мы яшчэ не бачылі.

- У пад'ездзе разышлася ліўневая труба, - пракаментавалі сітуацыю ў ЖЭУ №5 горада Віцебска. - Аварыя здарылася ўчора вечарам, а сёння там былі рабочыя і рамантавалі ліўневую трубу. Не магу сказаць, ці скончаныя рамонтныя работы.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках