25 красавiка 2024, Чацвер, 17:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспарт расейскага газу ў Еўропу можа значна скараціцца

Экспарт расейскага газу ў Еўропу можа значна скараціцца
Фота: photoxpress.ru

Пазбегнуць гэтага практычна немагчыма.

Экспарт расейскага газу ў Еўропу ў жніўні гэтага года можа зменшыцца на 10%. Пра гэта піша zn.ua са спасылкай на «Коммерсант».

Выданне адзначае, пастаўкі за першыя шэсць дзён жніўня дэманструюць, што пазбегнуць спаду экспарту ў гэтым месяцы будзе амаль немагчыма.

Паводле звестак «Газпрома», агулам з пачатку гэтага месяца ў Еўропу (без уліку паставак праз газаправод «Блакітны струмень» у Турцыю) пастаўлялася па 465 млн кубаметраў на дзень. Гэта прыкладна на ўзроўні ліпеня, але больш чым на 22% ніжэй, чым у жніўні 2018 года, і амаль на 12% ніжэй - чым у жніўні 2017-га.

«Гэта тлумачыцца тым, што летась «Газпром» паставіў рэкорд па экспарту ў жніўні (16,2 млрд кубаметраў), бо еўрапейскія спажыўцы спяшаліся запоўніць газавыя сховішчы пасля халоднай вясны», - растлумачылі ў выданні.

Але сёлета, паводле звестак Entsog (Еўрапейская сетка аператараў сістэм перадачы газу - Рэд.), еўрапейскія газавыя сховішчы запоўненыя на 84%, што на 3 адсоткі ніжэй, чым максімум мінулага года, дасягнуты да пачатку лістапада.

Таму тэмпы запампоўвання ў ПСГ скарачаюцца, нягледзячы на тое, што захоўванне газу ў варунках надта нізкіх коштаў у Еўропе стала выгадным.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках