20 красавiка 2024, Субота, 10:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Герасіменя пра магчымасці ўзначаліць федэрацыю плавання: Я ўзялася б

8
Герасіменя пра магчымасці ўзначаліць федэрацыю плавання: Я ўзялася б

Плыўчыха заявіла, што гатовая ўзначаліць федэрацыю плавання ў Беларусі.

Беларуская плыўчыха Аляксандра Герасіменя, якая заявіла пра завяршэнне кар'еры, адзначыла, што гатовая ўзначаліць федэрацыю плавання ў краіне, паведамляе «Трибуна».

- Я б узялася. Проста таму, што адчуваю адказнасць за свой від спорту. Потым пачала б збіраць каманду і прадумваць стратэгію і крокі. А цяпер ты мне скажы, чаму журналісты так любяць гіпатэтычныя пытанні з разраду «а вось што было б, калі б...»? Будзе размова - будзе і адказ.

- Нядаўна «прэзідэнт» сказаў, што ў Менску з'явіцца сучасны басейн. Радая?

- Вядома. Басейнаў у нашым горадзе катастрафічна не стае. Але яшчэ большы іх дэфіцыт у рэгіёнах. Будучыня плавання жыве менавіта там. Павер, ведаю, пра што кажу, таму што правяла масу майстар-класаў на перыферыі. Дзеці ёсць, а басейны - якія давядзецца. Чаша 23 метры замест 25 таксама падыдзе - альтэрнатывы папросту няма. Трэнераў прафесійных бракуе, - сказала Герасіменя.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках