29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На складзе пад расейскім Ачынскам праз чатыры дні прагрымелі новыя выбухі

8
На складзе пад расейскім Ачынскам праз чатыры дні прагрымелі новыя выбухі

Выбухі адбыліся падчас работ размінавання і ліквідацыі наступстваў пажару.

Новыя выбухі адбыліся на вайсковым складзе пад Ачынскам у Краснаярскім краі, дзе ў пачатку тыдня, 5 жніўня, адбыўся пажар. Пра гэта паведамляе мясцовы партал Ngs24. Жыхары распавялі парталу, што чулі новыя выбухі.

Пра новыя выбухах таксама паведамляюць ТАСС са спасылкай на крыніцы і «РИА Новости» са спасылкай на прадстаўніка экстраных службаў. Апошні адзначыў, што выбух адбыўся пры руху цягніка паблізу чыгункі каля артылерыйскага арсенала пад Ачынскам. Пасля новых выбухаў, указвае ТАСС, узнік пажар, яго тушаць.

Як пазней удакладнілі ў прэс-службе губернатара Краснаярскага краю, новыя выбухі адбыліся ў момант правядзення работ размінавання. «Пры правядзенні работ размінавання і ліквідацыі наступстваў надзвычайнай сітуацыі ў Каменцы адбыўся падрыў набою, у выніку якога былі параненыя пяцёра служачых і пашкоджаны аўтамабіль», - гаворыцца ў паведамленні.

«РИА Новости» са спасылкай на экстранныя службы рэгіёну, у сваю чаргу, кажа пра дзевяць пацярпелых і чацвярых шпіталізаваных.

Адміністрацыя горада Ачынска абвясціла эвакуацыю вёскі Каменка, якая знаходзіцца побач са складам, «у сувязі з пагаршэннем гідраметэаўмоў». У Каменку накіравалі 11 аўтобусаў.

«А 6 раніцы быў такі выбух, што нават дом гайданула. Увесь дзень рваліся набоі, гадзін да 3-5. Каменку цяпер эвакуююць. Блізу 6-8 вечара быў яшчэ моцны выбух», - распавёў РБК мясцовы жыхар Андрэй.

У экстраных службах рэгіёну «РИА Новостям» дадалі, што два пасажырскія цягнікі, у якіх знаходзяцца блізу 800 чалавек, плануюць накіраваць у аб'езд месца выбуху. «У выпадку, калі рух не адновяць на гэтым участку, пасажырскія цягнікі злучэннем Абакан - Масква і Новасібірск - Абакан будуць накіраваныя па аб'яздным шляху праз чыгуначную станцыю Краснаярск», - сказаў суразмоўца агенцтва.

У мінулы панядзелак, 5 жніўня, на гэтым вайсковым складзе загарэлася сховішча парахавых набояў да артылерыйскіх боепрыпасаў. Паводле звестак крыніцы ТАСС, тады загарэліся дзве пляцоўкі, на якіх захоўвалася блізу 40 тысяч артылерыйскіх набояў калібру 125 мм і 152 мм. Мінабароны назвала прычынай пажару чалавечы фактар.

Ахвярай здарэння стаў адзін чалавек, яшчэ восем атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. 13 чалавек агулам звярнуліся па дапамогу пасля выбухаў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках