25 красавiка 2024, Чацвер, 16:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пенсійны ўзрост у Беларусі: Што памяняў Лукашэнка

16
Пенсійны ўзрост у Беларусі: Што памяняў Лукашэнка

«Заканадаўства» ў гэтым пытанні ўвесь час змяняецца.

Пенсійны ўзрост у Беларусі на 1 ліпеня 2019 года ўстаноўлены на адзнацы 56 гадоў і 6 месяцаў для жанчынаў, 61 год і 6 месяцаў для мужчынаў. Пенсійная выплата паводле ўзросту прызначаецца жанчынам, народжаным у першай палове 1963 г., і мужчынам, народжаным у першым паўгоддзі 1958 года, піша партал «Фінансы ў Беларусі».

Указам № 137 «Аб удасканаленні пенсійнага забеспячэння», падпісаным Лукашэнкам у красавіку 2016 года, было заканадаўча зацверджана паступовае павышэнне пенсійнага ўзросту ў суме на 3 гады. З 01.01.2017 г. цягам 6 гадоў штогод дадаецца паўгода, і да 2022 г. мужчыны будуць сыходзіць у 63, а жанчыны – у 58 гадоў.

Мінімальны стаж

Пры прызначэнні выплатаў улічваюцца:

колькасць гадоў;

выпрацоўка страхавога стажу;

дата звароту.

Страхавы стаж (мінімальны) – гэта час, цягам якога налічваліся абавязковыя ўнёскі ў ФСАН (фонд сацыяльнай абароны насельніцтва). У цяперашнім, 2019 годзе ён складае 17 гадоў і далей будзе кожныя дванаццаць месяцаў павялічвацца на паўгода.

У гэты перыяд не залічваецца:

дэкрэтны адпачынак;

служба ў арміі;

навучанне і інш.

Да 2025 года мінімальны страхавы стаж складзе роўна 20 гадоў. Калі няма мінімальнага стажу, налiчваецца сацыяльная пенсія: мужчынам старэйшым за 65 гадоў, і жанчынам старэйшым за 60 гадоў.

Калі чалавек за 12 месяцаў да дасягнення патрэбнага ўзросту страціў працу, то яму замест дапамогі ў беспрацоўі могуць прызначыць пенсію датэрмінова. Але пры ўмове вялікага агульнага стажу: у жанчынаў – 33 гады, у мужчынаў – 38 гадоў.

Для льготнікаў абавязковы ўзрост таксама паэтапна павышаецца да трох гадоў. Тыя пенсіянеры, якія прадаўжаюць працаваць, могуць адмовіцца ад прызначанай сумы, каб у будучыні атрымліваць добрыя пенсійныя выплаты. Узнагароджанне складае ад 6 да 14 адсоткаў, і за 60 месяцаў можна падняць суму амаль у два разы. Для гэтага трэба проста напісаць заяву.

Для інвалідаў, шматдзетных маці прадугледжаныя спецыяльныя ўмовы і кожны выпадак разглядаецца індывідуальна. Калі чалавек не трапляе пад зацверджаную катэгорыю, то яго пытанне таксама разглядаецца ў індывідуальным парадку.

Заканадаўства ўвесь час змяняецца – з 1992 да 2018 г. у Закон «Аб пенсійным забеспячэнні» ўнесеныя 34 дапаўненні і змены. Таму, каб разабрацца ва ўсіх новаўвядзеннях і даведацца сваю дакладную дату выхаду на заслужаны адпачынак, неабходна пракансультавацца ў спецыялістаў сацзабеспячэння.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках