20 красавiка 2024, Субота, 3:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы зняпраўдзілі папулярны міф пра каву

4
Навукоўцы зняпраўдзілі папулярны міф пра каву

Даследчыкі высветлілі, ці прыводзіць кава да абязводжвання.

Прыхільнікі папулярнай тэорыі аб тым, што трэба выпіваць па два літры вады на дзень, часта кажуць, што ў гэтых літрах не павінны ўлічвацца кава і гарбату, як напоі, якія маюць мачагонны эфект, піша «Новое время».

Даследнікі з аўстралійскага Універсітэта Грыфіт высветлілі, ці мае пад сабой глебу такі пункт гледжання.

Для пачатку яны прааналізавалі знакамітае даследаванне 1928 году, якое стала апорным пунктам для зараджэння міфа аб тым, што кава абязводжвае.

Сапраўды, кафеін з'яўляецца мачагонным сродкам, аднак, высветлілася, што зусім не ў такой ступені, як мяркуюць.

Даследаванне 1928 году праводзілася не зусім так, як сучасныя. У ім бралі ўдзел усяго тры чалавекі, якія цягам некалькіх месяцаў павінны былі выпіваць гарбату, каву або ваду. І мачагонны эфект сапраўды ўзнікаў, але толькі ў тым выпадку, калі да гэтага мужчыны два месяцы не пілі гарбату і кава наогул.

Такія вынікі ўдалося атрымаць і праз амаль сто гадоў, але ўжо на большай выбарцы. Новае даследаванне ўключала 59 здаровых людзей, спажыванне напояў якімі кантралявалася цягам 11 дзён.

Спачатку спажыванне кафеіну кожнага ўдзельніка было стабілізаванае цягам шасці дзён на ўзроўні прыкладна 3 мг на кілаграм масы цела (два-тры кубкі кавы на дзень). Пасля гэтага перыяду, спажыванне кафеіну змянялі ад нулявога да сярэдняга ўзроўню.

Высветлілася, што пры такім падыходзе рэгулярнае спажыванне напояў, якія змяшчаюць кафеін, не прыводзіць да хранічнага абязводжвання. Іншымі словамі, мачагонны эфект ад кавы пры рэгулярным ужыванні не адрозніваецца ад мачагоннага эфекту вады.

Шчыра кажучы, сапраўды першыя кубкі кавы ці гарбаты могуць прывесці да абязводжвання арганізма. Але гэтыя «першыя кубкі» большасць людзей выпілі ў дзяцінстве. Пры досыць рэгулярным спажыванні эфект абязводжвання ад прыёму кавы знікае.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках